- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес абвінаваўчы прысуд жыхару Маладэчна Сяргею Алексееўскаму, абвінавачанаму ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130) і абразе прэзідэнта і прадстаўнікоў улады.
- Катэгорыя: Вясна
Артыкул 9 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (далей — Пакт) гарантуе кожнаму чалавеку права на асабістую свабоду — свабоду ад таго, каб быць змешчаным у фізічную ізаляцыю. Пра гэта — у падрабязным матэрыяле ініцыятывы "Права на абарону". Гэтае права не з'яўляецца абсалютным. Як адзначаецца ў Заўвазе агульнага парадку № 35 (пункт 10), у некаторых выпадках Пакт прызнае апраўданым пазбаўленне волі, напрыклад, у кантэксце прымянення крымінальнага заканадаўства. У гэтым кантэксце паняцце "пазбаўленне волі" не зводзіцца толькі да пакарання (як гэта прадугледжана ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь), а ўключае розныя ізаляцыйныя меры (утрыманне ў паліцыі, хатні арышт, адміністрацыйнае ўтрыманне пад вартай, прымусовую шпіталізацыю, прымусовае транспартаванне і іншыя) і нават дадатковыя абмежаванні ў дачыненні да асобаў, якія ўжо знаходзяцца ў зняволенні (напрыклад, утрыманне ў адзіночнай камеры).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе сёння, 18 ліпеня, агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Жылінскаму. Яго справу па арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса разглядалі з 12 ліпеня. У выніку суддзя Наталля Бугук асудзіла палітвязня да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 21 ліпеня вынесенае канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якую дома чакае крымінальны пераслед. Адвакаты Яны хацелі абскардзіць рашэнне гарадскога суда, які пакінуў у сіле рашэнне Генеральнай Пракуратуры РФ аб выдачы дзяўчыны ў Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
22-гадовага акцёра Канстанціна Шульгу за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: студэнцкай акцыі 1 верасня і акцыі 20 кастрычніка — асудзілі да трох гадоў "хіміі". Да разгляду справы яго пратрымалі ў следчым ізалятары № 1 тры месяцы і сімвалічна вызвалілі ў зале суда ў Дзень волі. За кратамі хлопец сустрэў Новы год і дазнаўся пра вайну, пазнаёміўся з заснавальнікам Symbal.by Паўлам Белавусам, валанцёрам фонду "Краіна для жыцця" Антонам Сташэўскім і іншымі палітвязнямі. Канстанцін распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне і пра жыццё ў СІЗА, а таксама пра тое, як яго падтрымлівалі лісты.
- Катэгорыя: Вясна
Прадпрымальніку, які распрацаваў прыкладанне для незаконнага распаўсюджвання інфармацыі аб сілавіках, прад’яўленае абвінавачанне
- Катэгорыя: Вясна
"Вясне" сталі вядомыя рашэнні яшчэ па чатырох крымінальных справах паводле абвінавачвання ў абразе ганцавіцкага інспектара ДАІ Ігара Вольніча. Судовыя працэсы праходзілі сёлета з 23 па 28 чэрвеня. У трох з гэтых спраў абвінавачаныя былі вызваленыя ад адказнасці праз заканчэнне тэрмінаў даўнасці. 20 чэрвеня 2020 года на цэнтральнай плошчы горада Ганцавічы адбылася мірная акцыя "Ланцуг салідарнасці". Інспектар ДАІ Ігар Вольніч, які прыбыў туды, праславіўся брутальным затрыманнем: ён прыціснуў галаву аднаго з удзельнікаў акцыі каленам да асфальта.
- Катэгорыя: Вясна
У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд "Беларусы ў Лодзі" запрашае 23 ліпеня на імпрэзу, прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў.