Юлія Чамлай Мінскі абласны суд 18 ліпеня вынес прысуд па чарговай крымінальнай справе, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцэра”. На гэта раз судзілі палітзняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай.

Раніцай 13 ліпеня ў Іванаве прайшла хваля ператрусаў і затрыманняў. Збіццё, катаванні, разгром у дамах, стрэлы и пагрозы — тое, з чым сутыкнуліся восем затрыманых мясцовых жыхароў у той дзень. Вядома, што ў «рэйдзе» прымалі ўдзел дзве групы — з Брэста і Мінска. Сталічныя сілавікі былі больш жорсткія — менавіта адзін з іх стрэліў у сабаку мясцовай актывісткі. У выніку былі асуджаныя сем чалавек: траіх аштрафавалі, яшчэ чатырох адправілі на суткі. Настаўніца Алена Пуцыковіч, якая адбывае «хатнюю хіміі» па палітычнай справе, пасля затрымання трапіла ў лякарню — абвастрылася хвароба. «Вясна» распавядае пра пераслед жыхароў Іванава, збіццё і здзекі пры затрыманні і гісторыю маці непаўнагадовых дзяцей, якую шэсць дзён утрымлівалі за кратамі.  Раніца 13 ліпеня ў Іванаве для некаторых жыхароў пачалася з гучнага груку ў дзверы. Сілавікі з аўтаматамі і ў цывільным урываліся ў дамы для правядзення ператрусаў у межах крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўнікоў улады). Ён быў санкцыяваны пракурорам Сяргеем Жуковічам. У пастанове былі пазначаныя прозвішчы трох міліцыянтаў, якіх нібыта абразілі ў 2021 годзе: Кузьмянчук, Цябук і Пташыц. Ператрусы праходзілі ў актывістаў і ў тых, каго раней прыцягвалі па палітычных справах. У выніку былі затрыманыя Аляксандр Юшкевіч, Андрэй Беленькі, Зміцер Сянчук, Марына Кіявец, Андрэй Дражын, Тамара Падымака, Алена Пуцыковіч і Дзіяна Міховіч.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

"Вясна" распавядае пра два дыфамацыйныя прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады" (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса) праз каментары у інтэрнэце. Асуджаныя іх пісалі, знаходзячыся за межамі Беларусі. 26 лістапада 2021 года Аляксандр Каценка знаходзіўся за мяжой па працы. Увечары таго дня ён зайшоў у адзін з Telegram-каналаў і размясціў каментар пра начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама А. Гейгера. У канцы 2021 года Каценка выдаліў свой уліковы запіс у гэтым месэнджары.

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая) Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на зварот Тамары Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання Паўла Селюна. Жанчына прасіла прызнаць, што яе права не зазнаваць жорсткае абыходжанне было парушанае Дэпартаментам выканання пакарання: пасля расстрэлу яе сына ведамства пасылкай даслала жанчыне турэмнае адзенне Паўла з надпісам "ИМН", якое ён насіў падчас знаходжання ў "калідоры смяротнікаў", пры гэтым ДВП не паведаміў час і месца пахавання. Атрымаўшы гэтую пасылку, жанчына адчула такі шок, што пасекла адзенне сякерай і спаліла яго. Тамара Сялюн спрабавала дамагчыся справядлівасці праз беларускія суды і нацыянальныя органы, але безвынікова. Цяпер Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна. КПЧ абавязаў беларускія ўлады забяспечыць жанчыне кампенсацыю за дапушчаныя парушэнні, апублікаваць інфармацыю пра месца пахавання яе сына і выдаць маці яго рэшткі. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" ўспамінаюць справу Паўла Селюна, распавядаюць, якія правы маці расстралянага беларуса былі парушаны, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда тлумачыць, чым важна канкрэтна гэтае рашэнне для беларускага грамадства.

21 ліпеня стала вядома, што Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Ім уводзіцца завочная вытворчасць па крымінальных справах у дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, па "пратэсных" артыкулах (акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый). Акрамя гэтага, змяняецца парадак абскарджвання судовых рашэнняў у крымінальным працэсе. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка тлумачыць прынятыя змены ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і спрабуе разабрацца ў логіцы беларускіх улад. Як заўважае юрыст, новаўвядзенні ў крымінальна-працэсуальнае заканадаўства будуць датычыць некалькіх стадый крымінальнага працэсу:

Алег Чычыкайла. У судзе Светлагорскага раёна 22 ліпеня вынесены прысуд па  крымінальнай справе работніка “Хімвалакна” Алега Чычыкайлы, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут мы падрыхтавалі чарговую падборку дыфамацыйных прысудаў.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 22 ліпеня 2022 г.

Напрыканцы сакавіка ў МУС заявілі, што супраць байцоў добраахвотніцкага батальёна імя Каліноўскага, якія ваююць на баку Украіны, распачалі крымінальную справу аб саўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы — арт. 16 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Потым пачаліся затрыманні беларусаў, якія нібыта збіраліся далучыцца да палка і адправіцца ваяваць ва Украіну: кагосьці выяўлялі праз фэйкавыя тэлеграм-боты, а кагосьці затрымлівалі на мяжы. На наступным тыдні ў абласных суда плануюцца два працэсы "за падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях" — справы будуць разглядаць суддзі, якія вялі гучныя "палітычныя справы". "Вясна" распавядае ўсё, што вядома на дадзены час пра пераслед беларусаў па ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. У сакавіку стала вядома пра тое, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа стварылі фэйкавыя тэлеграм-боты, каб выяўляць і затрымліваць беларусаў, якія выказваюць гатоўнасць ваяваць ва Украіне. Прадстаўнікі ByPol распавялі “Радыё Свабодзе”, што арганізацыія зафіксавала стварэнне фэйкавых акаўнтаў у тэлеграме для людзей, якія гатовыя рознымі спосабамі дапамагаць Украіне ў змаганні з расейскай агрэсіяй.