У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 ліпеня быў вынесены прысуд чатыром палітзняволеным хлопцам, якіх утрымліваюць за кратамі ўжо больш за восем месяцаў. На лаве падсудных апынуліся: 20-гадовы Арсеній Майсейчык, 19-гадовы Адам Саўко, 21-гадовы Сяргей Батура і 20-гадовы Мікіта Кунтыш. Хлопцаў затрымалі 9 лістапада 2021 года ў Мінску ў межах крымінальнай справы паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса (Акт тэрарызму) нібыта за прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў. Але канчаткова прад’явілі абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Следства сцвярджала, што яны атрымлівалі ад адміністратараў тэлеграм-чата "ОГСБ" тэлескапічныя дубінкі і электрашокеры, а таксама інструкцыі для дыверсіі на чыгунцы. Суддзя Андрэй Млечка прызнаў іх вінаватымі і прызначыў Кунтышу і Майсейчыку па шэсць гадоў калоніі, а Саўко і Батуры — па пяць гадоў. "Вясна" распавядае, за што палітвязні апынуліся на лаве падсудных і як над імі праходзіў суд. Мікіце Кунтышу 20 гадоў. Ён мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, скончыў каледж бізнесу і права ў 2021 годзе. Атрымліваў узнагароды за спартовыя дасягненні. З'яўляецца чальцом БРСМ. Мае захворванне, якое пры неналежным доглядзе лекараў можа перайсці ў хранічную стадыю. Атрымаў вайсковы білет па стане здароўя. Ужо знаходзячыся ў СІЗА-1 на Валадарскага праходзіў працэдуру пералівання крыві. Займаўся спортам. Цяпер у зняволенні чытае шмат кніг і плануе атрымаць адукацыю за кратамі.

Ірына Слаўнікава. У Гомельскім абласным судзе 2 жніўня пасля чарговага перапынку адновіцца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай журналісткі телеканала TVP Ірыны Слаўнікавай. Гэта другі вялікі перапынак у судовым працэсе, прычыны якога пакуль невядомыя.

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі жыхарку Мінска сёлета ў красавіку. Яе дапытвалі электрашокерам і адправілі на "суткі". Дзяўчыну два разы перазатрымлівалі — агулам на Акрэсціна яна правяла 27 сутак у тым адзенні, якое ёй дазволілі надзець дома, без душа, сродкаў гігіены і прагулак. Мінчанка выйшла на волю пад умовай супрацоўніцтва з сілавікамі — супрацоўнікі ГУБАЗіКа спрабавалі яе завербаваць і даць заданне. Дзяўчыне давялося пакінуць Беларусь. Яна распавяла "Вясне" пра электраметкі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, пра ўмовы ў чатырох камерах на Акрэсціна, сукамерніц-сваячак нядаўна загінулага ва Украіне Васіля Парфянкова, "падсадную качку" ў камеры і вярбоўку сілавікамі. Як распавядае мінчанка, затрымлівалі яе супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Гэта адбывалася проста на працы дзяўчыны ў офісе, таму яна не адразу зразумела, што адбываецца, тым больш што супрацоўнікі былі без апазнавальных знакаў:

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 25 ліпеня 2022 г.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: shraibikus.com Праваабаронцы даведаліся аб выніках судовага разбіральніцтва па справе Васіля Чыха, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі па арт. 369-1 КК.

Суддзя Мікалай Кміта. Крыніца: "Наш край" 25 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе мясцовай жыхаркі Кацярыны Івановай, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК.

Тамара Сялюн (фота Сяргея Балая) Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне на зварот Тамары Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання Паўла Селюна. Жанчына прасіла прызнаць, што яе права не зазнаваць жорсткае абыходжанне было парушанае Дэпартаментам выканання пакарання: пасля расстрэлу яе сына ведамства пасылкай даслала жанчыне турэмнае адзенне Паўла з надпісам "ИМН", якое ён насіў падчас знаходжання ў "калідоры смяротнікаў", пры гэтым ДВП не паведаміў час і месца пахавання. Атрымаўшы гэтую пасылку, жанчына адчула такі шок, што пасекла адзенне сякерай і спаліла яго. Тамара Сялюн спрабавала дамагчыся справядлівасці праз беларускія суды і нацыянальныя органы, але безвынікова. Цяпер Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў маці пакаранага смерцю Паўла Селюна. КПЧ абавязаў беларускія ўлады забяспечыць жанчыне кампенсацыю за дапушчаныя парушэнні, апублікаваць інфармацыю пра месца пахавання яе сына і выдаць маці яго рэшткі. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" ўспамінаюць справу Паўла Селюна, распавядаюць, якія правы маці расстралянага беларуса былі парушаны, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда тлумачыць, чым важна канкрэтна гэтае рашэнне для беларускага грамадства.

Аляксандр Лучыновіч. 21 ліпеня суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе палітвязня Аляксандра Лучыновіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Палітзняволенага Арцёма Анішчука асудзілі 25 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянта ў закрытым. Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін па справе "пашкоджання машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца", але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён падвяргаўся катаванням і збіццю. У выніку суддзя Ксенія Нікіфарава склала прысуды па двух крымінальных справах (нават па той, па якой Арцём цалкам адбыў тэрмін) і прызначыла палітвязню ў суме тры гады калоніі, два з якіх ён адбыў. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення. Арцём, фота з сацсетак

Алег Іваноў на рэабілітацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае працу па збору і дакументаванні фактаў катаванняў грамадзян і бесчалавечага абыходжання з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Адна з гісторый, пра якую стала вядома праваабаронцам, адбылася ў Оршы і звязаная з падзеямі жніўня 2020 года.