Раман Бандарэнка. Сёння, 1 жніўня, магло б споўніцца 33 гады мінчуку Раману Бандарэнку, жыхару “плошчы пераменаў”, якога 12 лістапада 2020 года забілі да смерці неасуджаныя дагэтуль “неабыякавыя грамадзяне”. Ён памёр у рэанімацыі пасля таго як быў моцна збіты, абараняючы свой двор і бел-чырвоныя стужкі, якія зразалі спартовыя дзецюкі. У рэанімацыю Рамана даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Мінска.

Андрэй Уткін Гомельскі абласны суд 1 жніўнявынес прысуд 30-гадоваму IT-спецыялісту Андрэю Уткіну. Яго абвінавачвалі ў перадачы фота перамяшчэння расейскай тэхнікі ТГ-каналу "Беларускі Гаюн" паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

28 ліпеня суд Бярозаўскага раёна вынес рашэнне па справе Віктара Хлябца, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Справу разглядала Наталля Вакульчык. Бок абвінавачвання падтрымліваў пракурор Бярозаўскага раёна Аляксандр Круцько. Інтарэсы абвінавачанага прадстаўляў адвакат Павел Алесік.

Мінскі абласны суд 1 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — наогул не прызнаў. "Вясна" сочыць за судовым працэсам і распавядае, як праходзіць рэзанансны суд. На другі дзень суда было агучана абвінавачванне палітзняволенаму кіраўніку партыі БНФ Рыгору Кастусёву. Па версіі абвінавачвання, Кастусёў дасягнуў таемнага пагаднення з Зянковічам і Шчыгельскім пра захоп улады неканстытуцыйным шляхам, а таксама пагадзіўся з довадамі аб тым, што гэтыя мэты могуць быць дасягнуць толькі гвалтоўным чынам. Па словах пракурора Кастусёў, знаходзячыся ў сябе дома ў Магілёўскай вобласці, у рэжыме анлайн-канферэнцыі ўдзельнічаў у абмеркаванні плана па захопе ўлады. Акрамя ўжо вядомых Шчыгельскага і Зянковіча дзяржабвінаваўца назваў і прозвішчы некаторых іншых удзельнікаў гутаркі — гэта Хофман, Макар і іншыя асобы, асоба якіх пакуль не ўстаноўленая. Акрамя таго, па словах пракурора, Кастусёў прагаласаваў за ўключэнне ў лік змоўшчыкаў Вольгу Карач, але яна заняла чакальную пазіцыі.

Суд Брэсцкага абласнога суда 22 ліпеня асудзіў 22-гадовага палітзняволенага студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Аляксандра Загдая да двух з паловай гадоў калоніі па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў тым, што ён сістэматычна падаваў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta, піша брэсцкая "Вясна".

Дом правасуддзя ў Мінску Суд Ленінскага раёна Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Алега Вярцінскага паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненых з ужываннем гвалту, у дачыненні да заведама малалетняй) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук 28 ліпеня прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся першы суд за "замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях" (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Брэста Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года. Суддзя Святлана Крамянёўская 28 ліпеня прызначыла яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Аляксандр Богуш. Падрабязнасці з судовага працэсу распавядае брэсцкая "Вясна". Згодна версіі абвінавачвання, Вайцюк "у красавіку 2022 года праз розныя інтэрнэт-рэсурсы высветліў парадак і магчымыя спосабы залічэння ва ўзброеныя фарміравання Украіны, а таксама звязаўся з іх прадстаўнікамі.  Для рэалізацыі сваёй задумы ў сярэдзіне красавіка нецвярозы ён адправіўся на таксі ў Маларыцкі раён у памежную зону на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай. Прыбыўшы на месца абвінавачаны спрабаваў перасекчы мяжу ў напрамку Украіны, у тым ліку па-за ўстаноўленым пунктам пропуску, аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы праваахоўнымі органамі".

Мінскі абласны суд 29 ліпеня пачынае разглядаць справу «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч. Суд праходзіць у закрытым рэжыме ў будынку Мінскага раённага суда. Судовы працэс вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. Раней КДБ паведамляў, што па гэтый крымінальнай справе аб "захопе ўлады" праходзяць дзевяць чалавек, але пад вартай знаходзяцца толькі пяцёра — астатнія за мяжой. Пры гэтым Галубовіч і Краўчука вінавацяць толькі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. За кратамі "змоўшчыкаў" утрымліваюць ужо больш за 15 месяцаў, а стан здароўя некаторых вельмі пагоршыўся — у Кастусёва нават выявілі анкалагічнае захворванне. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць фігурантаў, і што цяпер вядома па справе. Усіх абвінавачаных затрымалі ў красавіку 2021 когда і з таго часу яны знаходзяцца пад вартай. Аляксандра Фядуту і Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Рыгора Кастусёва і Вольгу Галубовіч затрымалі ў гэты ж дзень, але ў Беларусі. Дзяніса Краўчука затрымалі толькі праз два тыдні — 26 красавіка. Пасля гэтага КДБ і ФСБ заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Лукашэнку і ягоных сыноў, а таксама аб "раскрыцці дзяржаўнага перавароту".

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Бярозаўскага раёна. У судзе Бярозаўскага раёна 28 ліпеня вынесены прысуд жыхарцы Белазёрска Крысціне Чайчыц, якая  пакінула каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.  Тым самым здзейсніла абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).