- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе 21 ліпеня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма асудзілі 37-гадовага спартыўнага трэнера па армрэстлінгу з аграгарадка Сноў Несвіжскага раёна Аляксея Грыцкевіча. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і "распальванні сацыяльнай варожасці" ў Telegram-чаце. Прысуд вынесла суддзя Алена Міснік. Згодна версіі абвінавачвання, у лютым 2022 года з мабільнага тэлефона Аляксей Грыцкевіч «падрыхтаваў і размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы». Ён жа ў сакавіку 2022 года ў Telegram-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб'яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 27 ліпеня разглядае крымінальную справу 30-гадовага IT-спецыяліста Андрэя Уткіна. Яго абвінавачваюць у перадачы фота перамяшчэння расейскай тэхнікі ТГ-каналу "Беларускі Гаюн". паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса – “Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Катэгорыя: Вясна
26 ліпеня кампанія Libereco #WeStandBYyou дасягнула важнай вехі: дэпутатка партыі "Саюз 90/Зялёныя" Брыта Гасэльман (Германія) стала 300-й сімвалічнай "хроснай" палітычнага зняволенага ў Беларусі. 300 "хросных" з 17 еўрапейскіх дзяржаў ілюструюць нязменную і велізарную еўрапейскую салідарнасць з ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Усе "хросныя" пазначаныя на інфарматыўнай карце:
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 ліпеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 22 ліпеня асудзілі двух калег з авіярамонтнага заводу: 31-гадовага Яўгена Ярмака і 27-гадовага Юрыя Азімку. У сярэдзіне сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа зладзілі "рэйд" у Баранавічах: у мясцовых праводзілі ператрусы, іх кідалі на "суткі" за "экстрэмісцкія рэпосты і падпіскі", прапаноўвалі здаць "біяматэрыял". Так 11 сакавіка яны прыйшлі за каментары ў "Карніках" да Ярмака. Падчас ператрусу ў яго знайшлі гашыш. Яўген расказаў, што набыў яго для сябе і свайго калегі Юрыя, з якім раней неаднаразова ўжываў яго. Ярмака затрымалі і змясцілі пад варту, паставіўшы яму ў віну артыкулы за абразу чатырох міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў (арт. 369, 391, ч. 1 і 2 арт. 328 КК). Ягонага калегу Юрыя не затрымлівалі, але таксама асудзілі паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аксана Копач прызначыла Яўгену Ярмаку пяць гадоў калоніі са штрафам у 3 200 рублёў і маральнай кампенсацыяй пацярпелым, а Юрыю Азімку — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Згодна з версіяй абвінавачвання, Яўген Ярмак з 25 кастрычніка па 15 снежня 2020 года ў чаце "Чат групы Карнікі", "усведамляючы публічны і зневажальны характар сваіх выказванняў, з мэтай нанясення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і кіраванню", размясціў каментары, адрасаваныя прадстаўнікам улады: міліцыянтцы аператыўнай роты АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама Мазуркевіч, міліцыянту 9 узвода 3 аператыўнай роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Хадаронку, міліцыянту РППС Бабруйскага гарвыканкама Сакуну, участковаму інспектару міліцыі УУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Брэста Няхалкіну, "якія супярэчаць агульначалавечай маралі і вызначаным правілам зносін паміж людзьмі, зневажаюць іх гонар і годнасць як асоб, выяўленыя ў непрыстойнай форме". Пад здымкам гродзенскай міліцыянткі Мазуркевіч ён пакінуў каментар: "Какая же страшная баба, челку чешет, как у батьки, волос почти нет", пад фотавыявай брэсцкага Няхалкіна: "Жирная [нецэнзурны выраз], хоть маску бы одел, не позорился", пад здымкам супрацоўніка мінскага АМАПа Хадаронка: "На крайних двух фото у бабы даунское лицо, а у чела на крайнем", пад фотавыявай бабруйскага міліцыянта Сакуна: "Ну и [нецэнзурны выраз] у этого выродка". Таксама 22 снежня 2020 года пакінуў каментар у дачыненні да суддзі суда Ленінскага раёна горада Мінска Клімчук: "Шмара". Гэтыя дзеянні кваліфікавалі паводле арт. 369 і 391 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
26 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 370 "Здзек з дзяржаўных сімвалаў".
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Светлагорскага раёна 25 ліпеня вынес прысуд жыхарцы вёчкі Стракавічы Наталлі Леановіч, абвінаваціўшы яе ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што з 29 верасня 2021 года за кратамі ўтрымліваецца 38-гадовы супрацоўнік EPAM Сяргей Кірэенка. Айцішніка затрымалі наўпрост каля цягніка на гомельскім вакзале, калі ён вяртаўся ад сваякоў у Мінск. Ён праходзіць па так званай "справе Зельцэра" за каментары ў сацсетках і абвінавачваецца па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, што вядома пра справу, у якіх умовах утрымліваюць Сяргея, што ён піша ў лістах і як можна яго падтрымаць. Сам Сяргей нарадзіўся ў Гомелі, але, калі паехаў вучыцца ва ўніверсітэт у Мінску, там і застаўся. У мужчыны дзве адукацыі: сярэдняя-спецыяльная і вышэйшая эканамічная. Апошнюю ён атрымліваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Да затрымання Сяргей працаваў тэсціроўшчыкам у EPAM Systems. Па словах блізкіх мужчыны, ён раней не цікаваўся праграмаваннем, але "вось так склалася".