Вольга Рытус пасля вызвалення з залы суда 14 ліпеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе Вольгі Рытус, якую за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК.

Віталь Таргонскі. Фота з сацыяльных сетак. Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 18 ліпеня разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аўтобуса Віталя Таргонскага, абвінавачанага ў абразе супрацоўніцы міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

"Назад шляху ўжо няма", — сказаў пасля затрымання і збіцця 13 жніўня 2020 года Максім Матырка. За апошнія два з паловай месяцы яго асудзілі ўжо двойчы — па "народным" артыкуле 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту і ў падпале машыны. Канчаткова Максіму прызначылі дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. "Вясна" распавядае гісторыю пераследу Максіма і што вядома пра яго суд. Максім нарадзіўся ў Расеі, але на дадзены момант ён не мае ніякага грамадзянства.

На пачатку ліпеня юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка прыняў удзел у сустрэчы міжнароднага бюро Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Парыжы, прэзентаваў там даклады "Вясны", а таксама сустрэўся з намеснікам мэра горада Жан-Люкам Рамера-Мішэлем. Падчас пасяджэння Міжнароднага бюро FIDH абмяркоўвалася праца Федэрацыі, яе далейшыя планы і перспектывы, а праваабаронца Павел Сапелка распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе, крымінальную справу супраць “вясноўцаў”, пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА віцэ-прэзідэнта FIDH і намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча, былога віцэ-прэзідэнта FIDH і старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, пра стан здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай, кіраўніка Гомельскага аддзялення "Вясны" Леаніда Судаленкі, а таксама валанцёраў Таццяны Ласіцы і Андрэя Чапюка. Усе сем праваабаронцаў ужо больш за год утрымліваюцца ў зняволенні.

14 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае ў гэты дзень апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Гродзенскім абласным судзе 18 ліпеня агучылі прысуд актывістцы з Пружанаў Юліі Лаптановіч, якую ўтрымліваюць за кратамі дзевяць месяцаў. Суддзя Віктар Сянько прызнаў палітзняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф у памеры 608 рублёў. Віну сваю Юлія прызнала часткова. Юлія і ейны палітзняволены муж Ігар Лаптановіч — актывісты з Пружанаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На волі іх чакаюць трое дзяцей.

Юлія Чамлай. Мінскі абласны суд 18 ліпеня пачынае разгляд яшчэ адной крымінальнай справы, звязанай з каментарамі на адрас загінулага супрацоўніка КДБ па “справе Зельцара”. На гэта раз судзяць палітзняволеную Юлію Чамлай, якую вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (арт 369 Крымінальнага кодэкса).

Анастасія Санкоўская. У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд менеджэрцы па міжнародных перавозках Анастасіі Санкоўскай, якая была абвінавачаная ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Яўген Збароўскі. Фота з сацыяльных сетак. У Гарадзенскім абласным судзе вынесены прысуд мазырчуку Яўгену Збароўскаму, якога напрыканцы чэрвеня 2022 года ўнеслі ў “спіс тэрарыстаў”.

"Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ "Вясна". Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок "вясноўцаў". 14 ліпеня — гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітвязняў "вясноўцаў" дасягнула 7 чалавек. Усім ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста.