Яна Пінчук У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 21 ліпеня вынесенае канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якую дома чакае крымінальны пераслед. Адвакаты Яны хацелі абскардзіць рашэнне гарадскога суда, які пакінуў у сіле рашэнне Генеральнай Пракуратуры РФ аб выдачы дзяўчыны ў Беларусь.

Раней праваабаронцы  паведамлялі, што судовае пасяджэнне было перанесенае з 13 на 21 ліпеня, паколькі Пінчук належным чынам не апавясцілі аб прызначэнні даты суда, што з’яўляецца грубым працэсуальным парушэннем.

Актывістка з Віцебску была затрымана 1 лістапада 2021 года ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускіх сілавікоў. А 3 лістапада мясцовы раённы суд абраў для яе меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, якая потым была працягнутая. На радзіме за адміністраванне тэлеграм-каналу «Віцебск 97%» супраць яе былі выстаўлены абвінавачанні адразу па 5 крымінальных артыкулах, сярод якіх распальванне нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт.130), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (ч. 3 артыкула 361), паклёп (арт. 188) і іншыя.

За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла «хоць і ў СІЗА але ўсё роўна па каханні».

На думку расейскіх праваабаронцаў крымінальны пераслед актывісткі палітычна матываваны. І патрабавалі ад уладаў даць ёй прытулак.

Паводле следства, у тэлеграм-канале "Віцебск 97%", Яна Пінчук пад нікам “Прынцэса Лея” размяшчала паведамленні з «негатыўнай ацэнкаю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і органаў дзяржаўнай улады». Акрамя таго, нібыта публікавала «заклікі да прычынення шкоды міліцыянтам» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Пра якія канкрэтна матэрыялы ідзецца, невядома, адзначаюць адвакаты дзяўчыны.

Апроч таго, яе муж  у інтэрвію «Мэдыязоне» паведаміў, што даведаўся пра стан жонкі з ліста. Ён распавёў, што Пінчук хварэе «ўжо амаль месяц» і не атрымлівае ніякай мэдычнай дапамогі. Нягледзячы на тэмпэратуру 39 градусаў, ёй не давалі лекаў.

«Мы пісалі скаргу ў пракуратуру пра гэта, але зноў жа беспасьпяхова. На гэты момант тэмпэратуры няма, але застаўся моцны кашаль, а ўлічваючы хранічную астму Яны, гэта можа прывесьці да цяжкіх наступстваў. А зараз стала вядома, што на працягу 4 дзён у Яны балела рука, а сёньня раніцай яна перастала яе адчуваць. і ня можа ёю паварушыць. Замест абавязковай мэддапамогі, Яна зафіксавала руку кардонкай і бінтам», — цытуюць Мікіту Сафронава ў канале.

Апеляцыю Яны Пінчук на рашэнне аб дэпартацыі перанеслі. У Беларусі яе чакае вялікі тэрмін зняволення

За час знаходжання за кратамі Яна паспела выйсці замуж, як яна паведаміла «хоць і ў СІЗА але ўсё роўна па каханні».

Крыніца: Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення