Крымінальная справа ў дачыненні да 32-гадовага жыхара Мінскай вобласці, які працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы высокіх тэхналогій перададзеная ў суд. "Медыязона" знайшла старонку праграміста ў сацсетках – яго завуць Арцём Мазанік.

Мінскі абласны суд 2 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні. Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў і Зянковіч — не прызналі, Краўчук і Галубовіч — прызналі віну цалкам. "Вясна" сочыць за судовым працэсам і распавядае, як праходзіць рэзанансны суд. Трэці дзень суда па «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачаўся з допыту палітзняволенага палітолага і літаратуразнаўцы Аляксандара Фядуты. Як перадае Sputnik, суддзя дазволіў яму адказваць на пытанні седзячы — з-за стану здароўя, аднак ён адмовіўся. Учора яго жонцы ўдалося перадаць для мужа кій, бо ў яго абвастрылася падагра.

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 2 жніўня павінны былі быць абвешчаныя прысуды Ігару Казлову, Канстанціну Ермаловічу, Віталю Мінкевічу, Наталлі Кед і Надзеі Полькінай. Аднак па невядомай прычыне судовае пасяджэнне перанеслі.  вінавацяць у стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт.  290-4 Крымінальнага кодэкса); акце тэрарызму (ч.2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса); пагрозе здзяйснення акта тэрарызму; (ч.2 арт. 290 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу ліпеня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. ПЦ "Вясна" вядома як мінімум пра 76 грамадзян, асуджаных у ліпені паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за ліпень у крымінальным парадку, складае 21% і 79% адпаведна.  З агульнай колькасці асуджаных у ліпені грамадзян, звесткі пра якіх атрымалася сабраць ПЦ "Вясна", паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 47% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле у іх, і масавых беспарадках асуджана 32% грамадзян. У дачыненні да двух грамадзян крымінальны пераслед за дыфамацыю быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Алеся Курэйчык. Суд Маскоўскага раёна Мінска 29 ліпеня вынес прысуд супрацоўніцы сталічнага "Альфа-Хаба" Алесе Курэйчык, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

26 ліпеня суд Ленінскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе палітзняволенай Іны Шырокай, якую абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 1 жніўня працягваўся суд над групай мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Жыхара Каменца Віталя Іванюковіча затрымалі амаль год таму за каментар пад відэа з перастрэлкай паміж супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком і it-спецыялістам Андрэем Зельцэрам. Спачатку яго абвінавачвалі ў абразе міліцыянта і распальванні варожасці, але потым справу перакваліфікавалі на арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — «Дыскрэдытацыя Беларусі». 28 ліпеня суд Жабінскага раёна агучыў палітвязню прысуд: два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 33-гадовы Віталь Іванюковіч быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Адразу яго абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 (Распальванне варожасці). Але следства не знайшло доказаў паводле гэтых артыкулаў, таму канчатковае абвінавачванне Віталю прад’явілі па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (Дыскрэдытацыя Беларусі).

Ужо два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль кожны тыдзень. На дадзены момант палітвязнямі лічацца 1255 чалавек. Але адначасова гэтая лічба і памяншаецца ў сувязі з тым, што некаторыя вязні ўжо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю з месцаў зняволення, а некаторых вызваляюць у залі суда з СІЗА з прысудам у выглядзе абмежавання волі. Па дадзеных праваабаронцаў, у ліпені на волю вышлі мінімум 36 чалавек — 20 з іх цалкам адбылі тэрміны па палітычна матываваных прысудах. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна". Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені на волю вышлі мінімум 28 чалавек.