- Катэгорыя: Вясна
"Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ "Вясна". Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок "вясноўцаў". 14 ліпеня — гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітвязняў "вясноўцаў" дасягнула 7 чалавек. Усім ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні паводле крымінальных спраў, звязаных з нецярпімасцю беларускіх улад да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраны крымінальныя справы, якія сталі вядомыя праваабаронцам у апошні час. І ў якіх крымінальны пераслед у дачыненні да абвінавачаных быў спынены.
- Катэгорыя: Вясна
15-16 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Брэста 15 ліпеня вынес прысуд па крымінальнай справе жыхаркі Докшыцаў Вольгі Ялцэвіч па па абвінавачванні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці (ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна горада Мінска вынеслі чарговы прысуд па крымінальнай справе за падзеі 2020-га года. Асуджаныя — Аляксандр Казлоўскі і Аляксандр Цярэшка, абодвум па 26 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі — "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту". Судовы працэс пачаўся 11 ліпеня. І, як устанавіў суд, Казлоўскі і Цярэшка 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску “стаялі ў счэпцы локцямі ў першым шэрагу” грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, па версіі следства, быў блакаваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
- Катэгорыя: Вясна
14 ліпеня, у гадавіну затрымання старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказалі зняволеным “вясноўцам” сваю падтрымку і салідарнасць.
- Катэгорыя: Вясна
14 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес вырак па справе Ігара Галушкі, якога абвінавачваюць у здзяйсненніі адразу двух злачынстваў: па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і ч. 1 арт. 130 "Распальванне сацыяльнай варожасці".
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 12 чэрвеня агучылі прысуд 23-гадоваму палітзняволенаму былому студэнту-праграмісту БрДТУ Канстанціну Рудніцкаму. Яго судзілі два месяцы за "стварэнне віртуальнай кнопкі" на сайце "Чорнай карты акупантаў". Спачатку хлопцу за гэта ставілі ў віну пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса, але ў працэсе пракуратура перакваліфікавала яго дзеянні на больш жосткія артыкулы за дапамаганне "Кібер-Партызанам": на ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 203-1 (дапамаганне ў незаконных дзеяннях з персанальнымі звесткамі) і ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (дапамаганне ў распальванні варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу перадалі з суда Маскоўскага раёна Брэста ў Брэсцкі абласны суд. У выніку суддзя Кацярына Груда прызначыла палітвязню шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 100 базавых велічыняў (3200 рублёў). Пад вартай Канстанцін утрымліваецца ўжо сем месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
14 ліпеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе Вольгі Рытус, якую за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК. Першапачаткова судовае пасяджэнне па справе палітзняволенай Вольгі Рытус павінен быў узначаліць Андрэй Млечка, які не раз праводзіў незаконныя выязныя суды на Акрэсціна і выносіў палітычна матываваныя прысуды. Але акурат перад судовым пасяджаннем суддзю замянілі. У выніку справу разглядала намесніца старшыні суда Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк, якая судзіла журналістаў Яраслава Пісарэнку і Аляксандра Івуліна, прысудзіла ўдзельніку жнівеньскіх пратэстаў Арцёму Хвашчэўскаму год калоніі, пры тым, што Хвашчэўскі ўжо дзевяць гадоў жыве ў Польшчы, дзе працуе каардынатарам па зборы статыстыкі футбольных матчаў у Экстракласе, а ў Минск прыехаў на вяселле сябра.
- Катэгорыя: Вясна
Вечар салідарнасці з затрыманымі 14 ліпеня 2021 года праваабаронцамі “Вясны” адбыўся ў Беларускім доме ў Вільні. Менавіта год таму за краты трапілі тры сябры арганізацыі. У якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя “вясноўцы”, што іх падтрымлівае за кратамі і як жывуць іх сем’і — гэтым іх сваякі і калегі падзяліліся з прысутнымі.