Суд Бярозаўскага раёна. У судзе Бярозаўскага раёна 28 ліпеня вынесены прысуд жыхарцы Белазёрска Крысціне Чайчыц, якая  пакінула каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.  Тым самым здзейсніла абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Алена Нямкова.

Па матэрыялах абвінавачання, Чайчыц, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Федасюка, 29 верасня 2021 года, у адным з чатаў у сацяльнай сетцы Тэлеграм пакінула каментар аб тым, што “мой дом ужо не мая крэпасць” і пра тое, што “нідзе няможна схавацца ад гэтых тваруг”. Менавіта гэтыя словы следства палічыла абразай прадстаўніка ўлады. Што ў судзе было падцверджана вынікамі лінгвістычнай экспертызы.

Крысціна Чайчыц – маці дваіх непаўнагадовых дзяцей,  на судзе абараняла сябе сама, ад паслуг адваката адмовілася. Віну ў здзейсненым прызнала цалкам.

Суд пастанавіў пакараць Крысціну Чайчыц абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Крыніца: "Мой дом ужо не мая крэпасць": чарговы прысуд за абразу загінулага супрацоўніка КДБ