- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягваецца суд па "справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні: Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — не прызналі, Краўчук, Галубовіч, Зянковіч — прызналі віну цалкам. "Вясна" сочыць за судовым працэсам. 10 жніўня на судзе дапытваюць сведак. Як піша Sputnik, у суд пад канвоем дастаўлены кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук. У судзе ён даваў паказанні ў якасці сведкі, пытанні задаваў яму дзяржаўны абвінаваўца. Ярашук распавёў, што знаёмы з шэрагам абвінавачаных па гэтай справе, з асноўным фігурантам справы Юрыем Сянкевічам — з 2000-х гадоў. Ярашук паведаміў суду, што сустракаўся з Зянковічам у жніўні 2020 года, той прыходзіў да яго ў офіс у Мінску. Аляксандр даў паказанні аб тым, што Зянковіч разглядаў варыянт змены ўлады неканстытуцыйным шляхам.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 1 жніўня вынес яшчэ адзін прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы за каментары па “справе Зельцэра” (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса). Судзілі жыхара Маладэчна Валерыя Кліменчанку.
- Катэгорыя: Вясна
Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня – “Майстэрня паштовак салідарнасці” разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. 1 ліпеня палітвязень Юрый Кавалёў выйшаў з ваўкавыскай калоніі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Пасля вызвалення Кавалёў знаходзіўся ў лякарні — яму рабілі аперацыю. Але адтуль яго забралі міліцыянты і прывезлі ў РНПЦ псіхічнага здароўя. «Гомельская Вясна» паведамляе, што адносіны да яго там добрыя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 9 жніўня разгледжаная крымінальная справа 74-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Таран. Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады)/
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд працягвае 9 жніўня разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Уладзіміра Прадкіна, якога абвінавачваюць па арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). У справе ёсць яшчэ адзін артыкул – ч.1 арт. 342-1 (прапаганда самазабойства).
- Катэгорыя: Вясна
Два гады таму, 9 жніўня 2020 года, у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, вынікі якіх былі сфальсіфікаваныя. Гэты дзень стаў кропкай незвароту ў гісторыі сучаснай Беларусі. З тых часоў цягам усіх 730 дзён беларусы пакутуюць ад рэпрэсій: кожны дзень у Беларусі адбываюцца затрыманні і катаванні пратэстоўцаў, утрыманне іх за кратамі ў нечалавечых умовах па надуманых прычыных па крымінальных і адміністацыйных справах. Беларускія ўлады вядуць жорсткую барацьбу са шматдзетнымі маці, пенсіянерамі, студэнтамі, лекарамі, праваабаронцамі, журналістамі, настаўнікамі і з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства, якія рознымі спосабамі выказваюць нязгоду з дзейнай уладай. За два гады з пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі амаль 12000 чалавек трапілі пад адміністрацыйны пераслед, больш за 1260 чалавек утрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах, супраць некалькіх тысяч чалавек ужываліся і працягваюць ужывацца катаванні і збіццё. За два гады колькасць палітвязняў павялічылася амаль у 50 разоў. Нягледзячы на штодзённыя рэпрэсіі беларусы працягваюць пратэставаць супраць рэжыму. "Вясна" ў лічбах распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю, у якой мы апынуліся, і заклікае паведамляць праваабаронцам пра рэпрэсіі. Больш за 5000 “пратэсных” крымінальных справаў было заведзена за два гады, фігурантамі і фігуранткамі якіх сталі больш за тры тысячы чалавек. Не менш за 1800 чалавек былі прызнаныя вінаватымі па палітычна-матываваных справах і асуджаныя да пакаранняў. Сярод іх нават — забіты 11 жніўня 2020 года агнястрэльным раненнем у галаву падчас пратэстаў у Брэсце Генадзь Шутаў. Ён пасмяротна прызнаны вінаватым у супраціве міліцыянту (арт. 363 КК), а яго сябра і сведку забойства сябра Аляксандра Кардзюкова асудзілі да 10 гадоў зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Сяргея Глебкі, Аляксандра Троцкага, Уладзіміра Рубашэўскага, Вячаслава Арэшкі, Таццяны Кузінай, Алега Баразны, Юрыя Сельвіча, Аляксандра Фядуты і Данілы Бандарука.