- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў чатырох Спецыяльных дакладчыкаў ААН: па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабодным выказванні, аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі, аб гвалце ў дачыненні да жанчын — з нагоды адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу людзей у Беларусі, якія выказалі антываенную пазіцыю. "Вясне" вядома пра больш як 1 000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці з 24 лютага 2022 года. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што гэта могуць быць няпоўныя звесткі, бо ў шматлікіх выпадках суддзі таемна праводзяць закрытыя пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі без абвяшчэння даты і месцы судовага разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім абласным судзе з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні: Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — не прызналі, Краўчук, Галубовіч, Зянковіч — прызналі віну цалкам. "Вясна" сочыць за судовым працэсам. Як перадае Sputnik, на судзе 8 жніўня Юры Зянковіч прызнаў сваю віну цалкам і не адмаўляе, што з'яўляўся арганізатарам змовы. Таксама ён папрасіў прабачэння перад сваімі саўдзельнікамі.
- Катэгорыя: Вясна
6 жніўня Гарачая Лінія Праваабарончага цэнтра "Вясна" адзначае свой Дзень народзінаў — ёй спаўняецца два гады. Створаная ў 2020-м, Лінія за час свайго існавання прыняла тысячы зваротаў. Сёння "Вясна" распавядае пра тое, як развівалася Гарачая Лінія і якія выклікі перад ёй стаялі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 4 жніўня вынес прысуд Дзянісу Бычкову, абвінаваціўшы яго ў пашкоджанні банераў з выявамі вайскоўцаў па ч. 1 і ч. 2 арт 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Больш за два гады штодзённа ў Беларусі праходзяць масавыя затрыманні па палітычных матывах. Кожны тыдзень папаўняецца "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў", за рэпост якіх людзей адпраўляюць за краты, або аштрафоўваюць. Але беларусы ні на дзень не спыняюць свой пратэст і працягваюць выказваць нязгоду з дзейнай уладай. За гэта іх збіваюць, катуюць і змяшчаюць у ізалятары ў нечалавечыя ўмовы. За ліпень, па дадзеных праваабаронцаў, было зафіксавана мінімум 122 затрыманні па адміністрацыйных справах. Беларускія суддзі прызначылі больш за 26 штрафаў і 61 арышт. Акрамя гэтага, суды канфіскавалі мінімум 33 тэлефоны і 1 кампутар. Таксама стала вядома пра першы выпадак, калі пратэстоўцу прызначылі грамадскія працы. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў ліпені.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 1 жніўня вынес яшчэ адзін прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы за каментары па “справе Зельцара” (ч.1 арт 130 Крымінальнага кодэкса). Судзілі жыхара Маладэчна Валерыя Кліменчанку.
- Катэгорыя: Вясна
4 жніўня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Івана Янчанкі, якога абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 5 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Сёння роўна тыдзень, як пачалі разглядаць справу. На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандар Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. На судзе зачыталі ўсім абвінавачванні. Фядута прызнаў віну часткова, а Кастусёў — не прызналі, Краўчук і Галубовіч — прызналі віну цалкам, Зянковіч пакуль не выказаў сваё стаўленне да абвінавачванняў, хаця стала вядома, што ён адзіны па справе, хто заключыў пагадненне са следствам. "Вясна" сочыць за судовым працэсам.