- Катэгорыя: Вясна
У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 жніўня асудзілі былога студэнта Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, палітзняволенага Антона Сіманенкава, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мінчанка ўспамінае, як некалькі дзён і адну ноч правяла пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца. Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на стрэс і ў выніку сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ваўкавыскага раёна 5 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Бакачу, абвінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і прадстаўніка ўлады ( арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 16 жніўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш). Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягвае разгляд "справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Кавалёў. "Вясна" сочыць за судовым працэсам. Як піша Sputnik, 16 жніўня быў дапытаны асноўны сведка па справе падпалкоўнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Іван Жураўскі. Пракурор заявіў хадайніцтва, каб паказанні ўкаранёнага ў шэрагі змоўшчыкаў сілавіка Івана Жураўскага, дапыталі за зачыненымі дзвярыма. Суд, параіўшыся на месцы, прыняў рашэнне слухаць паказанні Жураўскага ў закрытым судовым пасяджэнні. Хадайніцтва пракурора аб закрытай частцы суда падтрымалі астатнія ўдзельнікі працэсу-абвінавачаныя і іх абаронцы. Прэсу і слухачоў выдалілі з залы суда. Як вынікае з матэрыялаў справы, Жураўскі браў удзел у шэрагу зум-канферэнцый змоўшчыкаў. Таксама ён знаходзіўся падчас сустрэчы абвінавачаных Аляксандра Фядуты, Юрыя Зянковіча ў маскоўскім рэстаране "Тарас Бульба", пасля якой іх затрымалі.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 15 жніўня вынеслі прысуд палітвязню Алегу Яфрэменку, якога абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Вікторыя Палякова асудзіла Алега да яшчэ аднаго года калоніі. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым — у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Вядома, што адміністрацыя магілёўскай турмы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
20-гадовага студэнта чацвёртага курсу Беларускага інстытута права Аляксандра Карпука затрымалі з сябрам на пачатку лютага выпадкова: яго прынялі за злодзея ці закладчыка. У тэлефоне ў хлопца знайшлі відэа з самага масавага Маршу 16 верасня ў 2020 года і адпраўлены ў чат-бот "Nexta" здымак спецтэхнікі на стадыёне "Дынама". Тэлеграм-канал не апублікаваў гэта фота, але хлопца абвінавацілі ў дапамаганні арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У выніку Аляксандра пасля амаль трох месяцаў на "Валадарцы" асудзілі да двух з паловай гадоў "хіміі", і ён ужо пакінуў Беларусь. За час арышту хлопца выключылі з інстытута — за некалькі месяцаў да дыплома. Былы палітзняволены і адлічаны студэнт Аляксандр Карпук распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу. Аляксандра з сябрам затрымалі выпадкова позна ўвечары 6 лютага гэтага года супрацоўнікі АМАПа ў Заводскім раёне Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Магілёва 8 жніўня асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгібу да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд 10 жніўня разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вікторыі Кульшы на прысуд суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Прысуд пакінулі без зменаў. Адбываць тэрмін Вікторыя будзе ў жаночай папраўчай калоніі № 24. Яна мяркуе, што адразу па прыбыцці яе закінуць у ШІЗА ці ПКТ. Пакуль палітзняволеная чакала апеляцыю, на яе ціснула адміністрацыя гомельскага СІЗА-3, таму яна на знак пратэсту два тыдні трымала галадоўку. Нядаўна ў яе пачаўся крывацёк, але турэмныя лекары пра гэта нібыта не ведалі, таму і не аказвалі ёй медыцынскую дапамогу. "Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра стан здароўя Вікторыі Кульшы і як на яе ціснуць у месцах зняволення. У сакавіку супраць адміністратаркі тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы ў гомельскай жаночай калоніі № 4 распачалі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 1 арт. 411 Крымінальна кодэкса). Суд над палітзняволенай праходзіў на тэрыторыі папраўчай установы, а ейных сваякоў на працэс не прапусцілі. Суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Сяргей Мальцаў прызначыў Вікторыі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні. 10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай. Прысуд пакінулі без зменаў.