У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Нядаўна стала вядома, што Савет Міністраў ініцыяваў прыняцце законапраекта "Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах". У гэты час у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка да разгляду законапраекта ў першым чытанні. "Вясна" тлумачыць, што такое Міжнародны пакт і Факультатыўны пратакол да яго, чым пасля іх дэнансацыі будуць займацца праваабаронцы, а самае галоўнае — чаму гэтая навіна датычыцца ўсіх беларусаў і беларусак.

29 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе агучаны вырак інжынеру Аляксандру Комару і Андрэю Андрэеву. Андрэя прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А Аляксандра — паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма), а таксама таксама — паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у плане «Перамога» (паўгода пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма). Шляхам складання пакаранняў Комара асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абодва мужчыны не прызналі віну. Прысуд вынесла суддзя Дзіна Кучук.

У Брэскім абласным судзе 26 жніўня за "падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны" (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса) да двух з паловай гадоў асудзілі студэнта 1-ага курса Андрэя Маслава, піша "Брэсцкая Вясна". Па яго словам, хлопец "хацеў дапамагаць Украіне". Андрэя затрымалі ў сярэдзіне траўня наўпрост каля ўкраінскай мяжы і знайшлі ў тэлефоне перапіску з ботам батальёна Каліноўскага. На судзе студэнт 1-ага курса распавёў, што пасля 24 лютага гэтага года стаў менш цікавіцца вучобай і пачаў шукаць варыянты, як дапамагчы ўкраінскаму баку перамагчы. Маслаў вырашыў патрапіць ва Украіну, каб аказаць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца. Але прыярытэт у дапамозе быў бы такі: у першую чаргу медыцынская, потым лагістычная, тэхнічная, і толькі ў самым канцы баявая. Гэта значыць, што прыярытэтам для яго былі валанцёрская і гуманітарная дапамога.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 26 жніўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Гомельскі абласны суд У Гомельскім абласным судзе 23 жніўня вынесены прысуд 31-гадоваму Іллю Гольцаву. Суддзя Васіль Бягун прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру Андрэю Бяляўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса, але падрабязнасці невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Антон Дудаль пачаў разглядаць справу раніцай, а пасля абеду ўжо вынес прысуд. 

Перастрэлка ў мінскай кватэры. 28 верасня 2021 года. Скрыншот: відэа КДБ Суд Асіповіцкага раёна 29 жніўня асудзіў па "справе Зельцэра" палітзняволенага мясцовага жыхара Мікалая Галаўкова да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3400 рублёў, піша MAYDAY.TEAM. Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368) і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1). Справу разглядала суддзя Таццяна Сакратарова.

Сцяпан Талкачоў 26 жніўня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе палітзняволенага Сцяпана Талкачова. Ягоабвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы".

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе палітзняволенага Юрыя Басалая, якога паўторна абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады". Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік, якая неаднаразова выносіла палітычна матываваныя рашэнні.