У Мінскім гарадскім судзе скончыліся слуханні па гучнай справе над адразу дзесяццю палітзняволенымі: каардынатаркай Валанцёрскай службы "Вясны" Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-ХанадамАляксандрам ФранцкевічамАляксеем ГалаўкоАляксандрам КазлянкамПаўлам ШпетнымМікітам ДранцамАндрэем МарачамДанілам Чулем. У гэтай справе фігуруе 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы складаюць амаль 160 тамоў. Суд у закрытым рэжыме ішоў пяць месяцаў — па справе адбылося 70 працэсаў. Пракурор Раман Бізюк запатрабаваў для дзесяці палітвязняў тэрміны, а суддзя Сяргей Хрыпач абвесціць прысуд 6 верасня а 15-й гадзіне. На тэлеграм-канале "АЧК-Беларусь" апублікавалі апошняе слова палітзняволенага Аляксандра Казлянкі. "Усё, што апошнія гады адбываецца ў нас у краіне ў галіне права, можна ахарактарызаваць двума ёмістымі словамі — прававы дэфолт. Ён адбыўся не на роўным месцы. Гэтая дзяржаўная сістэма ўсе гады свайго існавання падрыхтоўвала глебу, каб сілавыя структуры і чынавенскі апарат былі гатовыя безумоўна выконваць любыя каманды зверху.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Жлобінскага раёна Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд жыхару райцэнтра Сяргею Ганічаву, абвінаваціўшы яго па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Следчае упраўленне КДБ напрыканцы мінулага тыдня перадала ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь для накіравання ў суд крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі" (АГСБ), створанай нібыта для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці.

Гомельскі абласны суд У Гомельскім абласным судзе 23 жніўня вынесены прысуд 31-гадоваму Іллю Гольцаву. Суддзя Васіль Бягун прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Ілюстрацыйнае фота У Спіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, 26 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў унесла прозвішчы яшчэ пяці асоб, якія адбываюць пакаранне па артыкулах 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

На сайце польскага выдання Tygodnik Powszechny выйшла вялікае інтэрв'ю з мужам каардынатаркі "Вясны" Марфы Рабковай — Вадзімам Жаромскім і ейнай каляжанкай Наталляй Сацункевіч. Са згоды аўтара Барташа Руменьчыка мы перадрукоўваем пераклад гэтага матэрыялу. Марфа Рабкова

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі. 26 жніўня 2022 г.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 26 жніўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Гісторыя 44-гадовага інжынера Рыгора — адно са сведчанняў, чаго каштуе бескампрамісная антываенная пазіцыя ў Беларусі. Платай стала затрыманне 27 лютага 2022 года на вачах жонкі і чатырохгадовага сына. 24 сутак на падлозе Акрэсціна, дзе чвэртачку мыла на 30 чалавек выдаюць раз на тры дні. Некалькі начэй у камеры-душагубцы, дзе людзі сіпелі ад недахопу кіслароду. Максімальная канцэнтрацыя на тым, каб "не атрымаць дубінала". І эміграцыя. Цяпер Рыгор і ягоная сям'я ў бяспецы. Мінчук распавёў "Вясне" пра адданасць супрацоўнікаў Акрэсціна загадам, пра тое, як у камеры вылічалі "падсадную качку", і пра тое, чаму беларусы, якія хочуць пераменаў, абавязкова перамогуць. У дзень рэферэндуму, на чацвёрты дзень пасля нападу Расіі на Украіну, Рыгор з жонкай і сынам прыйшоў да свайго выбарчага ўчастку. Пасля галасавання чалавек 15-20 засталіся ў школьным дворыку абмеркаваць тое, што адбываецца.