Міхаіл Зубкоў. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 18 жніўня вынес прысуд Міхаілу Зубкову, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў гвалце над супрацоўнікамі міліцыі (арт 364 Крымінальнага кодэкса).

Суд Ленінскага раёна Магілёва 8 жніўня асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгіба да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь.

Яніна Малаш — актывістка Свабоднага прафсаюза металістаў. Яе затрымалі 19 красавіка 2022 года, пасля допыту яна не выйшла на волю. Па папярэдніх звестках, ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Віцебскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 10 жніўня вынес прысуд 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёна Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі па некалькі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Сёння ў Гродзенскім абласным судзе распачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо адзін год і пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Журналісту пагражае да 15 гадоў калоніі. Судовы працэс узначальвае суддзя Валерый Раманоўскі. Як піша "Новы Час", суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, бо на працэсе "будуць разглядаць дзяржаўныя таямніцы". Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мінчанка ўспамінае пра час, праведзены пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га. Там яна шукала свайго затрыманага хлопца. Гэты расповед — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на нечалавечы стрэс і ў выніку сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 17 жніўня 2022 г.

Ірына Прыгава 16 жніўня суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў справу Ірыны Прыгавай, якую абвінавацілі адразу паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1, ч. 2. арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", ч. 1 арт. 339 "Хуліганства" і арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".