Максім Плятнёў 19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна вынес рашэнне па справе Максіма Плятнёва, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Праваабаронцы "Вясны" даведаліся пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе палітзняволенага Аляксея Мацявіна, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства паводле арт. 368 за абразу Лукашэнкі.

Ганна Пышнік (Чымпаеш) У Гомельскім абласным судзе 16 жніўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш). Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі 17 жніўня стала вядома, што Савет Міністраў ініцыяваў прыняцце законапраекта «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах». У гэты час у Палаце прадстаўнікоў ідзе падрыхтоўка да разгляду законапраекта ў першым чытанні.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

29-гадовага дваровага актывіста Андрэя Шляпава затрымалі 10 лістапада мінулага года ў Мінску. У КДБ яго збівалі, спрабавалі ставіць у "ластаўку", пакідалі на ноч прышпіленым да шафкі ў кабінеце. Адразу хлопца асудзілі на 15 сутак за тое, што ён развешваў БЧБ-сцягі ў мікрараёне Курасоўшчына, хоць прэс-служба МУС тады паведаміла, што затрымала "стваральніка закрытага чата". Пазней яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту 16 жніўня 2020 года і за перакрыцце дарогі ў "Дзень народнага ўльтыматуму". Пасля амаль шасці месяцаў зняволення ў СІЗА-1 Шляпава асудзілі да трох гадоў "хіміі". На сённяшні дзень ён ужо пакінуў Беларусь. Андрэй распавёў "Вясне" пра затрыманне і збіванні ў КДБ, АМАП на Акрэсціна, кнігі на "Валадарцы", растлумачыў важнасць падтрымкі палітвязняў лістамі і падзяліўся сваёй матывацыяй працягваць барацьбу. Андрэй — выхадзец з Баранавічаў, яму 29 гадоў, да затрымання працаваў спецыялістам па забеспячэнні ў прыватнай кампаніі. У 2015 годзе адслужыў у арміі — вайсковай частцы 7404 (гэта ўнутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь). Тады праходзілі прэзідэнцкія выбары. Вайскоўцаў, у тым ліку і Андрэя, вучылі разганяць мітынгі: "Нас актыўна рыхтавалі, амаль штодня па чатыры гадзіны тактычнай падрыхтоўкі са шчытамі". У 2015 годзе Андрэй галасаваў у арміі за Лукашэнку, баючыся, што гэты працэс кантралюецца. Праз пяць гадоў хлопец далучыўся да актыўнага пратэснага руху. Блізкі сваяк Андрэя асуджаны да трох гадоў калоніі за ўдзел у пратэснай дзейнасці.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Чацвёртага жніўня ў Мінскім гарадскім судзе да трох гадоў пазбаўлення волі асудзілі 38-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кунусава. Таксама ён мусіць выплаціць маральную кампенсацыю ў памеры 200 б.в. (6400 рублёў). Прысуд вынесла суддзя Святлана Бандарэнка. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы пракурор Дзяніс Александровіч.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабрана чарговая падборка дыфамацыйных прысудаў. Іх прычынай стала выказванне ў Інтэрнэце сваіх рэакцый у дачыненні да дзеючай улады.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 19 жніўня 2022г.