Сёння ў Гродзенскім абласным судзе распачынаецца суд над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо адзін год і пяць месяцаў. Яго абвінавачваюць па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Журналісту пагражае да 15 гадоў калоніі. Судовы працэс узначальвае суддзя Валерый Раманоўскі. Як піша "Новы Час", суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме бо на працэсе "будуць разглядаць дзяржаўныя тайны". Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. Адразу Івашын праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ заявіў, што Дзяніс ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. На падставе гэтага артыкулу журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Віцебскім абласным сёння агучылі прысуд 28-гадоваму палітзняволенаму Мікіту Палеонку — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі, але суддзя Яўген Буруноў прызначыў палітвязню на паўгады менш. Мікіта ўтрымліваецца за кратамі сем месяцаў. 

Сяргей Боршч. Фота з прыватнага архіву. Грамадзяніна Расеі Сяргея Баршча затрымалі на працы ў Мінску яшчэ 21 ліпеня. Як паведаміў «Белсату» сябар сям’і Сяргея, мужчыну схапілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу падчас працоўнага дня на заводзе шасцерняў. Доўгі час сваякі не маглі даведацца, дзе затрыманы: ніякіх звестак міліцыя пра яго не давала.

12 жніўня 2022 года палітзняволенаму Аляксандру Курганскаму прысудзілі 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Згодна з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Козела, ён таксама мусіць выплаціць 50 базавых велічынь штрафа (1600 рублёў).

Большая частка жыцця Марфы Рабковай прайшла ў бацькоўскай хаце ў Добрушы. Праваабаронца часта прыязджала да бацькоў з Мінску і кожны раз старалась дапамагчы ім. Марфа з трапятаннем успамінае моманты, якія яна праводзіла з татам, дзяўчына марыла пасадзіць ябланевы сад разам з ім. Бацька Марфы памер, пакуль праваабаронца ўтрымліваецца за кратамі. На развітанне з ім Марфу не адпусцілі.

У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. Яго судзяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак. Мікіта ўтрымліваецца за кратамі сем месяцаў.

Гомельскі абласны суд. Гомельскі абласны суд 11 жніўня завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Жлобіна Віталя Гузава, які абвінавачваўся ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1  арт 130) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368).

Аляксей Багдзей. Напачатку ліпеня суд Ленінскага раёна Гродна вынес суровы прысуд 21-гадоваму юнаку Аляксею Багдзею. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 12 жніўня 2022г.