У судзе Першамайскага раёну Мінска 19 жніўня адбыўся судовы працэс у дачыненні да 75-гадовай актывісткі Ніны Багінскай па па пытаннях забеспячэння выканання выканаўчага дакумента. У красавіку ёй прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі. Штраф Багінская аплочваць не стала, таму ў дачыненні да Багінскай былі накладзеныя абмежаванні — адразу судовым выканаўцам, а потым — судом. Справу разглядала суддзя Вольга Чарніковіч. 8 жніўня намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска М.В. Саранчук забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі А1, МТС, "Белтэлеком", "БеСТ" забаронена прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання. Акрамя таго, зноў накладзены арышт на два лецішчы Багінскай — ён быў зняты некалькі месяцаў таму, бо іх не атрымалася прадаць. Пры гэтым, судовы выканаўца не выявіў у жанчыны іншай маёмасці, на якое можна накласці спагнанні.

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому. "Іх міграцыя наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню", — адзначае Анаіс Марэн у дакладзе. Спецдакладчыца выносіць рэкамендацыі ўраду Беларусі, а таксама прапануе шэраг мер для іншых дзяржаў, міжнароднай супольнасці і міжнародных арганізацый.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 25 жніўня 2022 г.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 25 жніўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Міхаіл Міхута. Крыніца: сацсеткі 22 жніўня суд Зэльвенскага раёна вынес рашэнне па справе аднаго з самых паспяховых гандбольных трэнераў краіны — Міхаіла Міхуты, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", а таксама паводле ч. 2 арт. 367 "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 23-24 жніўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

17 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес рашэнне па справе Таццяны Мацяеўскай, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк.

Праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя вынікі судовага разгляду па справе Сяргея Кірыковіча, якога абвінавачвалі адразу паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 2 арт. 366 "Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, што выконвае грамадскі абавязак", ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы". Справу Сяргея Кірыковіча разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 жніўня агучылі прысуд 18-гадоваму палітвязню Раману Карпуку. Хлопца, які навучаўся на першым курсе ўніверсітэту, абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме) за адпраўку 99 лістоў членам камісій па рэферэндуму ад імя "палітычных" суддзяў. У тэксте лістоў былі заклікі падлічваць галасы сумленна, паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках, а таксама пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса з адказнасцю для фальсіфікатараў. У выніку суддзя Таццяна Лаўранюк прызначыла хлопцу тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Павал Крупеніч.

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру Андрэю Бяляўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса, але падрабязнасці невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Антон Дудаль пачаў разглядаць справу раніцай, а пасля абеду ўжо вынес прысуд.