У новым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” мінчанка ўспамінае, як некалькі дзён і адну ноч правяла пад Акрэсціна – у жніўні 2020-га, калі шукала свайго затрыманага хлопца. Гэты расповяд — пра ўласныя перажыванні і псіхалагічны стан: не толькі свой, але і людзей побач. Што наша гераіня паспела пабачыць? Як рэагавала на стрэс і ў выніку  сарвалася? І як у адных шкарпэтках стаяла на прагорклых яблыках у адну страшную ноч пад Акрэсціна?

"Вясна прыйдзе" · #31. Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна — жнівень 2020

У адну з начэй сілавікі прагналі валанцёраў з-пад Акрэсціна. У шоку гераіня забегла ў чужы дом і спрабавала там схавацца. Але туды зайшоў амапавец…

“Гэта ж нейкае архітэпічнае адчуванне, калі ты ў доме (няхай нават гэта і не твая хата) — а ў яе ўваходзіць нейкі чалавек у зброі, ад якога ты збягаеш — і ён цябе знайшоў у хаце…”

*Пасля пратэсту 9 жніўня 2020-га у Мінску пад Акрэсціна сталі сабірацца людзі ў пошуках сваіх затрыманых блізкіх. Некалькі дзён пра іх нічога не было вядома, але ў рэшце рэшт затрыманых сталі адпускаць. Многія з іх былі моцна збітыя.

 Падкаст можа слухаць на SoundCloud, а таксама YouTube.

А з іншымі выпускамі праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.

Крыніца: Бясконцая ноч і згубленыя кросы. Маналог валанцёркі з-пад Акрэсціна — у падкасце "Вясны прыйдзе" Аўдыё