- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Такую лічбу 11 жніўня агучылі ў Следчым камітэце.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе сёння агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расіі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
10 жніўня Мінскі гарадскі суд разгляядзеў справу палітзняволенай Алены Несцяровіч, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" і арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд з 29 ліпеня ў выязным пасяджэнні працягвае разгляд "справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Фігурантамі гэтай справы праходзяць палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 15 месяцаў. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Кавалёў. "Вясна" распавядае, што вядома пра пракурора па гэтай гучнай справе. Інфармацыі пра пракурора Міхаіла Кавалёва ў адкрытых крыніц няшмат. Але вядома, што ён выступаў дзяржабвінаваўцам па двух гучных справах — "наркатычнай" і "палітычнай". Так, Кавалёў падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачванне супраць 30-гадовага палітзняволенага спецсувязіста Генштаба Узброеных Сіл Дзяніса Урада, асуджанага да 18 гадоў калоніі. Дзяніс быў затрыманы 15 сакавіка 2021 года. Паводле інфармацыі праўладных СМІ, 14 сакавіка на дзяжурстве Урад сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны пра ўцягванне вайскоўцаў Узброеных Сіл у дзейнасць па падтрымцы правапарадку і "адправіў польскаму тэлеграм-каналу". Верагодна, гаворка ідзе пра прызнаны ўладамі экстрэмісцкім тэлеграм-канал Nexta. У лісце міністр унутраных спраў прасіў накіраваць 50 вайскоўцаў "для аховы аб'ектаў, якія належаць дзяржаўнай ахове і забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва і функцыянаванне транспарту, і аб'ектаў, што ўяўляюць падвышаную небяспеку для жыцця і здароўя людзей" у вёсцы Бараўляны і Копішча Мінскага раёна, дзе насамрэч былі сканцэнтраваны ачагі мірнай пратэснай актыўнасці грамадзян.
- Катэгорыя: Вясна
52-гадовая Алена Дзядзюля праходзіла па рэзананснай «справе цюкоў». Амаль год таму пад Дзяржынскам былі затрыманы сем чалавек, якія на полі абмалёўвалі пратэснымі малюнкамі цюкі з сенам. Групу затрымлівалі жорстка — з аўтаматамі, дронами і збіваннямі. Праз пяць месяцаў шэсць чалавек па гэтай справе былі асуджаныя да зняволення за "хуліганства", а шматдзетнай маці далі паўтара года "хатняй хіміі". Алена Дзядзюля цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю з жаночай калоніі 10 траўня. Апошнія дзесяць гадоў перад затрыманнем яна займалася выхаваннем прыёмных дзяцей, а потым апынулася ў жодзінскай турме ў камеры з жанчынамі, у якіх забіраюць гэтых дзяцей. Былая палітзняволеная распавяла "Вясне" пра сваю гісторыю пераследу, гучнае затрыманне на полі, сем месяцаў у жодзінскай турме і амаль два тыдні ў гомельскай жаночай калоніі. Першы раз Алену затрымалі ў верасні 2020 года каля касцёла на плошчы Незалежнасці — тады яна з іншымі жанчынамі сядзела на лаўцы і трымала бел-чырвона-белыя аркушы паперы. Праз вялікі наплыў адміністрацыйных спраў у судах Алену тады не паспелі асудзіць за два месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 11 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы Віталя Рогача. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім раённым судзе 11 жніўня распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага "рэйкавага партызана" Сяргея Глебкі. Ён быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 289 КК (акт тэрарызму) і ч. 4 арт. 309 КК (наўмыснае прывядзенне чыгуначных шляхоў зносін у непрыдатны для эксплуатацыі стан у мэтах учынення акту тэрарызму). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Антон Колабаў. Пакуль пасяджэнне абвешчана адкрытым. Згодна з матэрыяламі справы Глебка ў сакавіку 2022 года ў Стоўбцах "у мэтах дэстабілізацыі нармальнай працы чыгуначнага транспарту распаліў вогнішча на галоўным шляху непасрэдна перад праездам пасажырскага цягніка". Лакаматыўная брыгада не паспела своечасова прымяніць экстранае тармажэнне і цягнік праехаў над агнём. Машыніст які ехаў праз некаторы час грузавога чыгуначнага саставу з вуглём паспеў спыніць цягнік перад месцам узгарання дзякуючы папярэджанні дыспетчарскай службы Беларускай чыгункі.
- Катэгорыя: Вясна
Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за абразу прэзідэнта
- Катэгорыя: Вясна
10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе разгледжаная справа 63-гадовага Уладзіміра Рабчанка. Суддзя Алег Харошка прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 і арт. 369.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 10 жніўня вынесены прысуд групе мясцовых “тэрарыстаў”. Па справе праходзілі Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна.