- Катэгорыя: Вясна
Суд Жыткавічскага раёна 19 жніўня вынес прысуд пра справе мясцовага 40-гадовага жыхара Дзмітрыя Крывулькі. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса – "Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" за капіраванне і размяшчэнне допісу ў інтэрнеце, які палічылі абразлівым.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены юрыст "Вясны" і каардынатар кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч утрымліваецца за кратамі ўжо адзін год і паўтары месяцы. Столькі ж пад вартай знаходзяцца старшыня і намеснік арганізацыі Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Следства па "справе Вясны" ў чарговы раз працягнута да кастрычніка. За год зняволення ва Уладзіміра моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу блакуюць ліставанне і трымаюць яго ў поўнай ізаляцыі. На волі яго чакаюць 14-гадовая дачка, 8-гадовыя сыны-блізняткі, 69-гадовая маці, жонка, якая таксама з’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы, а таксама брат з жонкай. Мікалай Лабковіч распавёў "Вясне", як ён даведаўся пра затрыманне брата і ягонай жонкі 14 ліпеня мінулага году, як жыве сям’я Уладзіміра без яго, з якімі выклікамі сутыкаецца і як можна дапамагчы зняволенаму праваабаронцу і іншым палітвязням. Па словах Мікалая Лабковіча, ён даведаўся пра затрыманне брата і ягонай жонкі з телеграм-канала "Вясны". Брат праваабаронцы распавёў пра тое, што ён перажыў 14 ліпеня 2021 года:
- Катэгорыя: Вясна
Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачынаюць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Ксенію абвінавачваюць у змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). Журналістцы можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
Гомельскі абласны суд першага верасня пачынае разгляд крымінальнай справы адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Прэм’ера дакументальнага фільма “Ня быць скотам” пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася сёння на “Маланка. Медыя”. Фільм з’яўляецца працягам плённай супрацы кінадакументалістаў з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі супраць грамадзян: абдываюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Улады пераследваюць грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд месяц у выязным пасяджэнні працягвае разгляд "справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады". На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 16 месяцаў. Усе, акрамя Кастусёва, прызналі віну, а Зянковіч заключыў дасудовае пагадненне. Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. Сёння па справе адбываюцца спрэчкі бакоў, падчас якіх дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў фігурантам тэрміны.