- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 6 верасня вынеслі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, валанцёру Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі, актывістам анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу— 17 гадоў калоніі, Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду — 16 гадоў калоніі, Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу — па 6 гадоў калоніі, Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў фігурантам справы менавіта такія тэрміны, якія запатрабаваў пракурор Раман Бізюк. Тэлеграм-канал "Рэвалюцыйнага дзеяння" апублікаваў моцнае апошняе слова 32-гадовага палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча, асуджанага ўчора да рэкорднага турэмнага тэрміну па гэтай справе. "Скажу шчыра, у мяне першапачаткова было іншае апошняе слова. Яно было напісана ў іншым кантэксце, можна сказаць, у іншай краіне. Тыя ахвяры, прынесеныя ў імя адзінаасобнай улады ў 20-ым годзе цмянеюць на фоне ваенных злачынстваў, у якіх Лукашэнка стаў саўдзельнікам. Калі арыштоўвала мяне палітычная паліцыя аўтарытарнай дзяржавы, то судзіць мяне ўжо ваенна-грамадзянская адміністрацыя беларускай акругі.
- Катэгорыя: Вясна
Гродзенскі абласны суд разглядзеў справу Марыны Санкевіч, якой інкрымінуюць адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", ч. 1 арт. 368 "Абраза Лукашэнкі", ч. 1. арт. 293 "Масавыя беспарадкі", а таксама ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню, які быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 269 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, сацыяльнай альбо іншай варожасці і варажнечы (ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекка Хаавіста.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Менска 29 жніўня за каментары ў інтэрнэце да трох гадоў зняволення і 200 базавых велічыняў штрафу асудзілі 41-гадовага жыхара Салігорска Аляксандра Адзярыху. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), старшыні КДБ Івана Церцеля, старшыні ЦВК Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурора (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк. Паводле версіі абвінавачвання, Аляксандр Адзярыха з траўня па лістапад 2021 года "размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы інтэрнэт абразлівыя каментары ў адрас Лукашэнкі". Таксама мужчына пакінуў абразлівыя тэксты ў ненарматыўнай форме ў дачыненні да старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пракурорскага работніка.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 6 верасня вынеслі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, валанцёру Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі, актывістам анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу— 17 гадоў калоніі, Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду — 16 гадоў калоніі, Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу — па 6 гадоў калоніі, Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў фігурантам справы менавіта такія тэрміны, якія запатрабаваў пракурор Раман Бізюк. Праваабаронцам перадалі прамову, якую 26-гадовы палітвязень Андрэй Чапюк падрыхтаваў да апошняга слова. «У сваім апошнім слове я хацеў бы сказаць, што мне вельмі сорамна за беларускую судовую сістэму, за следчыя органы, якія ўмеюць пісаць якасны гумар! Цягам ўсяго працэсу мы вельмі часта смяяліся з працы пракурора, следства. Загатоўка (меркаванаад ГУБАЗа) для спрэчак пракурора — гэта найлепшае, што гучала ў залі. Гумар якасны! Я не ўяўляю, хто, будучы ў здароўі, можа сур'ёзна ўспрымаць гэты працэс і канкрэтна абвінавачванне. Пра тое, што справа палітычна матываваная, кажа і колькасць артыкулаў, і само абвінавачванне.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 6 верасня вынеслі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай — 15 гадоў калоніі, валанцёру Андрэю Чапюку — 6 гадоў калоніі, актывістам анархісцкага руху Аляксандру Францкевічу— 17 гадоў калоніі, Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду — 16 гадоў калоніі, Аляксею Галаўко — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Казлянку, Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу — па 6 гадоў калоніі, Андрэю Марачу, Данілу Чулю — па 5 гадоў калоніі. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў фігурантам справы менавіта такія тэрміны, якія запатрабаваў пракурор Раман Бізюк. Праваабаронцам перадалі прамову, якую 22-гадовы палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада падрыхтаваў да апошняга слова. "Гэты тэатральны і "кафкіянскі" працэс пакінуў толькі пачуццё глыбокага расчаравання. Ён выйшаў настолькі нізкай якасці, што былі выключаны нават гледачы. Такое прадстаўленне не вартае нават пухавіцкага палаца культуры. Думаю, пракурор можа гэта пацвердзіць. Нават царскія і савецкія судзілішчы былі публічнымі. Але хай так, я ўсё ж выкажуся.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі амаль штодзённа павялічваецца колькасць палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць за кратамі ў нечалавечых умовах. На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1323 палітычныя зняволеныя. За час масавых рэпрэсій у Беларусі некаторыя асуджаныя па палітычна матываваных справах ужо адбылі тэрміны цалкам, а некаторым прызначаюць абмежаванне волі па крымінальных справах і вызваляюць пасля некалькіх месяцаў у следчых ізалятарах пасля суда. Па дадзеных «Вясны», у жніўні з месцаў зняволення выйшлі мінімум 15 палітвязняў, 10 з якіх — адбылі свае тэрміны. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна". Аляксандр Захарэвіч быў затрыманы 1 лістапада 2020 года падчас мірнай акцыі пратэста і асуджаны на 9 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля іх адбыцця, быў перазатрыманы і абвінавачаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса — "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных спраў" за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ, калі ўцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі. Сваёй віны ў судзе ён не прызнаў, але быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 5 жніўня быў вынесены чарговы прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Абвінавачаны – Цімур Хайрулін.