6 верасня палітзняволенага Аляксея Галаўко асудзілі да 12 гадоў калоніі. Праз дзень яму дазволілі спатканне з маці: яны бачылі адзін аднаго праз шкло і гутарылі гадзіну. Алена Галаўко распавяла "Вясне" пра настрой сына, ягоны фізічны стан і тое, як можна цяпер падтрымаць Лёшу.

Front Line Defenders выступіў з заявай у падтрымку асуджанай на 15 гадоў калоніі беларускай праваабаронцы Марфы Рабковай.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 верасня разглядзелі крымінальную справу супраць загадчыка лабараторыі генетычных біятэхналогій РНПЦ ДАГІ Аляксандра Мялешкі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 23 і 30 жніўня 2020 года. Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандра 7 ліпеня ў межах крымінальнай справы і змясцілі яго на Акрэсціна. Праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад даручальніцтва калегаў, таму да суда Мялешка знаходзіўся на волі. Сёння суддзя Максім Трусевіч прызнаў Аляксандра вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў «хатняй хіміі». Аляксандр Мялешка —загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук. У яго 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіруючы орган пярвічнай арганізацыі «Свабоднага Прафсаюза Беларускага» ў РНПЦ ДАГІ.

6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабковуасудзілі да 15 гадоў калоніі. Праз дзень ёй дазволілі праз шкло на гадзіну сустрэцца з мужам, з якім апошняе спатканне было год таму. На сваёй старонцы ў сацсетцы "MySpace" Вадзім распавёў пра сустрэчу з Марфай Рабковай. «Сустрэча доўжылася гадзіну. Нас пасадзілі ў тую ж кабінку, што і год таму.

9 верасня 2022 года ў Гродзенскім абласным судзе агучылі вырак 37-гадоваму палітвязню Аляксею Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) і агучыў вырак: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 8-9 верасня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Вера Валністая 8 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядзеў справу палітзняволенай Веры Валністай, якую абвінавачваюць па арт. 342 КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, супольная праграма Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) і Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH), была праінфармаваная пра вынясенне прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтра «Вясна» Марыі (Марфе) Рабковай і валанцёру арганізацыі Андрэю Чапюку, а таксама пра адвольнае затрыманне і арышт праваабаронцы Насты Лойкі.

Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі. Разгляд ейнай справы пачаўся ў красавіку 2022 года і доўжыўся некалькі месяцаў, а агулам у зняволенні Марфу ўтрымліваюць амаль два гады. У ліпені палітзняволеная Іна Шырокая сустрэла Марфу Рабкову ў СІЗА-1. Цяпер Іна на волі — і распавяла "Вясне" пра тое, якой ёй запомнілася дзяўчына.

Міжнародная супольнасць адрэагавала на прысуд праваабаронцы Марфы Рабковай, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў, якіх 6 верасня агулам пакаралі 94 гадамі пазбаўлення волі.