Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 8 верасня 2022 г.

6 верасня 2022 года падчас закрытага судовага пасяджэння вынесены прысуд жыхару Гомеля Міхаілу Касякову.

Алег Храмых 7 верасня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Алега Храмых, якому інкрымінуюць: ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Напад расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 24 лютага выклікаў хвалю антываенных пратэстаў па ўсёй Беларусі. У той жа дзень беларусы пачалі рознымі спосабамі выказваць сваю нязгоду з пазіцыяй уладаў і выкарыстаннем тэрыторыі нашай краіны ў якасці плацдарму для расійскай вайсковай тэхнікі. Тысячы людзей 27 і 28 лютага па ўсёй краіне выйшлі на вуліцы, каб сказаць "Не вайне". У выніку масавых затрыманняў больш за паўтысячы чалавек апынуліся за кратамі. Падчас затрымання некаторых жорстка збівалі, а потым некалькі тыдняў утрымлівалі ў ізалятарах у нечалавечых умовах. "Вясна" публікуе маналог былога арыштанта пра матывы ягонага ўдзелу ў антываеннай акцыі пратэсту, пра эмоцыі ў момант, калі сілавік накіраваў на яго пісталет, пра забаўныя выпадкі на Акрэсціна і сэкс-работніцу на Дне міліцыі ў ізалятары. "27 лютага, пасля так званага рэферэндуму па Канстытуцыі, у якім я ўзяў удзел шляхам псавання бюлетэня і фатаграфавання гэтага, я паехаў на антываенную акцыю, якая была абвешчана напярэдадні Святланай Ціханоўскай каля Генштаба ў Мінску. Я, канечне, вельмі моцна, да дрыготкі ў руках, хваляваўся, бо апошні раз браў удзел у мітынгах у студзені 2021 года. З таго часу сітуацыя ў краіне пагоршылася, рэпрэсіі зрабіліся больш жорсткімі. Я на той момант толькі-толькі ўладкаваўся на новую працу (на старой мне з палітычных матываў не падоўжылі кантракт). Але напад Расіі на Украіну 24 лютага быў падзеяй такога кшталту і маштабу, што не адрэагаваць на яе было нельга. Здавалася, што ён, гэты напад, зменіць усё, у тым ліку і для нас у Беларусі".

Арцёма Майсіёнка затрымалі 23 лістапада 2021 года — на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікавалі яго па фота з паслявыбарчых пратэстаў. Амаль пяць месяцаў 28-гадовы хлопец правёў у 24-мясцовай камеры ў мінскім следчым ізалятары № 1 да суда. Паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса яго асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда. Неўзабаве ён пакінуў Беларусь. Арцём распавёў "Вясне" пра пяць месяцаў зняволення, сукамернікаў, як яго маляваў палітзняволены мастак Алесь Пушкін, а таксама падзяліўся ўласнымі малюнкамі карцара ІЧУ на Акрэсціна і камеры на "Валадарцы". Арцёму Майсіёнку 28 гадоў, ён родам з курортнага пасёлка Нарач. Мае вышэйшую тэхнічную адукацыю — скончыў БНТУ, адслужыў у войску кінолагам. Працаваў прарабам у Расіі і Беларусі. У 2020 годзе Арцём далучыўся да пратэснага руху.

Іна Можчанка 6 верасня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Іны Можчанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 130 КК "Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы" і арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады".

Алег Канавалаў у судзе. У Гомельскім абласным судзе 7 верасня вынеслі прысуд 27-гадоваму палітвязню Алегу Канавалаву. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

У Мінскім гарадскім судзе 6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штрафу ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў ці больш за 8 800 даляраў). Яна не прызнала віну ні па адным з дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх яе абвінавацілі. Цяпер Марфа — палітзняволеная, якой прызначаны самы вялікі тэрмін па "палітычнай справе" сярод жанчын і праваабаронцаў у Беларусі. 17 верасня будзе два гады, як 27-гадовую дзяўчыну ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1. За гэты час у яе памерлі бацька і бабуля, пачаліся моцныя праблемы са здароўем. Праваабаронцам "Вясны" перадалі прамову, якую Марфа Рабкова падрыхтавала да апошняга слова — публікуем яе цалкам.  "Мы жывём у эпоху перакручаных ісцін: дабро караецца, зло праслаўляецца, паняцце свабоды звужаецца да межаў уласнай свядомасці, пры гэтым урываюцца і ў гэтую зону, выкарыстоўваючы арт. 13 Крымінальнага кодэкса, так званы "намер". Думказлачынства цяпер не існуе дзесьці ў антыўтопіях, а квітнее ў беларускай рэчаіснасці.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мікалай Дземчанка. Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 2 верасня вынес прысуд па справе Мікалая Дземчанкі, абвінавачанага ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса).