У актывіста аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіля Бераснева, які знаходзіцца пад следствам у СІЗА №1 Мінска, значна пагоршылася здароўе.
Пра гэта паведамляюць сваякі палітзняволенага, якія нядаўна атрымалі спатканне з Васілём.
Па іх словах, Васіль Бераснеў пакутуе ад моцных боляў у адзінай нырцы. Другую па прычыне анкалагічнага зазворвання выдалілі раней, у 2018 годзе. На шматлікія просьбы і заявы вязня аб аказанні медычнай дапамогі, альбо накіраванні на абследванне - нічога не адказваюць.
Адзінае – у крытычныя моманты ставяць абязбольваючую кропельніцу.
На фоне праблем са здароўем, значна павысіўся ціск і зараз неабходна штодня прымаць адпаведная лекі.
Нагадаем, Васіля Бераснева затрымалі па “справе прафсаюзаў” 19 красавіка 2022 года. Актывіста абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)
Падтрымайце палітвязня паштоўкай ці лістом: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Васіль Ціханавіч Бераснеў.
Крыніца: У палітвязня Васіля Бераснева ў СІЗА значна пагоршылася здароўе