Аляксей Хількевіч Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Мінска агучылі прысуд палітвязням Аляксею Хількевічу і  Раману Лабанаву.

Суддзя Кацярына Мурашка прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса.Мужчын асудзілі за рассылку лістоў выбарчым камісіям з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна і прызначылі пакаранне: па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, 23 жніўня прысуд па гэтым жа артыкуле агучылі ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. 18-гадоваму палітвязню-першакурсніку Раману Карпуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за адпраўку 99 лістоў членам камісій па рэферэндуму ад імя «палітычных» суддзяў. «Я хацеў, каб рэферэндум прайшоў справядліва і па законе», — казаў ён.

Крыніца: За распаўсюд улётак з заклікам лічыць галасы сумленна палітвязняў асудзілі да трох гадоў калоніі