03.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд у будынку суда Кастрычніцкага раёна Гродна 22 лістапада разглядзеў крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Голуба паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

03.12.2024 Тэгі: культура, рэпрэсіі, спецвытворчасць “Вясна” зрабіла аналіз дзесяці самых топавых слоў, якія былі на слыху цягам 2024 года. Гэтая лексіка сёння вядомая многім беларусам, якім неабыякавае грамадскае жыццё і якія цікавяцца сітуацыяй з парушэннямі правоў чалавека ў нашай краіне.  Пры складанні спісу выкарыстоўваліся апытанні іншых СМІ і дадзеныя пашуковай сістэмы Google. Знаёмцеся.

03.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, правы людзей з інваліднасцю Трэцяга снежня адзначаецца Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Ён быў абвешчаны ААН у 1992 годзе для павышэння дасведчанасці і вызначэння мер, каб палепшыць сітуацыі людзей з інваліднасцю і забяспечыць іх роўнымі магчымасцямі.

03.12.2024 Тэгі: катаванні, відэа, гісторыі вязняў З 2020 года праваабаронцы "Вясны" задакументавалі больш за 1850 пацярпелых. Праваабаронцы працягваюць заклікаць дакументаваць факты катаванняў і іншых грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, каб спыніць беспакаранасць і прыцягнуть да адказнасці ўсіх датычных да адвольных рэпрэсій. У відэа "Вясны" Яраслаў, асуджаны да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у самым вялікім Маршу ў гісторыі Беларусі, распавёў пра катаванні і жорсткае абыходжанне падчас затрымання з 9 на 10 жніўня 2020 года, а таксама пра затрыманні ў 2021-2022 гадах.  

03.12.2024 Тэгі: выбары-2025Збор подпісаў ў Жлобіне Яшчэ тры дні — да 6 снежня — па ўсёй Беларусі будзе адбывацца збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. На Гомельшчыне выбрачыя пікеты адзначыліся флэшмобамі з дзецьмі і студэнтамі, зборамі подпісаў на прахадных заводаў і МНС, а таксама парушэннямі, пра якія ў матэрыяле распавядзе праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова.

03.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Другога снежня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд прадстаўнікам мінскага стартап-хаба "Імагуру". Суд над імі распачаўся другога верасня і цягнуўся амаль тры месяцы. Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову судзілі завочна, а Яўген Пугач утрымліваецца пад вартай з ліпеня 2023 года. 

02.12.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота На выбарах*-2025 сфарміравана 153 тэрытарыяльныя камісіі: шэсць абласных і Мінская гарадская, 118 — раённых, чатыры — гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання), 24 — раённых у гарадах. У іх склад увайшло 1 689 чалавек, большасць — жанчыны з грамадскіх аб'яднанняў. Высновы па выніках маніторынгу кампаніі сфарміраваныя ў аналітычнай справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Мы папрасілі юрыстку Святлану Галаўнёву коратка пракаментаваць склад тэрытарыяльных камісій на выбарах*-2025.

02.12.2024 Тэгі: суды, экстрэмізм, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 2 снежня вынеслі прысуд грамадзяніну Украіны Вячаславу Бародзію, а таксама беларусам Мікалаю Ласоўскаму і Валянціне Полаз. Падрабязнасці пераследу ўкраінскага егера сталі вядома з прапагандысцкага фільма год таму, у якім Вячаслава на следчых дзеяннях вадзілі на ланцугу. Агулам трох чалавек абвінавацілі адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "здрада дзяржаве" і "агентурная дзейнасць". Суд ў закрытым рэжыме праходзіў з 15 кастрычніка. Суддзя Яўген Шаршнёў прызнаў Бародзія вінаватым і прызначыў яму 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама 550 базавых велічыняў штрафу, паведаміла БелТА. Прысуд іншым фігурантам справы пакуль невядомы.

02.12.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота На выбарах*-2025 сфарміравана 153 тэрытарыяльныя камісіі: шэсць абласных і Мінская гарадская, 118 — раённых, чатыры — гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання), 24 — раённых у гарадах. У іх склад увайшло 1 689 чалавек, большасць — жанчыны з грамадскіх аб'яднанняў. Высновы па выніках маніторынгу кампаніі сфарміраваныя ў аналітычнай справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Мы папрасілі юрыстку Святлану Галаўнёву коратка пракаментаваць склад тэрытарыяльных камісій на выбарах*-2025.

02.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" з 30 лістапада па 2 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.