- Катэгорыя: Вясна
05.11.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 30 кастрычніка вынеслі першы прысуд у Беларусі за "адмаўленне генацыду беларускага народа" (ч. 1 арт. 130-2 КК). 54-гадовага штукатура з Мінскага раёна Андрэя Савіцкага асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яшчэ ў "абразе" Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Падставай для пераследу сталі пасты ў "Аднакласніках" пра Хатынь і Лукашэнку. Такі прысуд вынес Яўгену Пісарэвічу, які неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы.
- Катэгорыя: Вясна
05.11.2024 Тэгі: грамадства, палітыка, рэпрэсіі Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова, Аляксандра Лукашэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода сумлення, рэпрэсіі, затрыманні, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі шырока пераследуюць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, што падтрымалі дэмакратычны рух. Арыштоўваюць святароў і веруючых розных канфесій, некаторых з іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў, рэлігійныя суполкі прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Як гэта адбываецца ў 2024 годзе?
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода сумлення, рэпрэсіі, затрыманні, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі шырока пераследуюць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, што падтрымалі дэмакратычны рух. Арыштоўваюць святароў і веруючых розных канфесій, некаторых з іх абвінавачваюць паводле крымінальных артыкулаў, рэлігійныя суполкі прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Як гэта адбываецца ў 2024 годзе?
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 26 лістапада распачнецца суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Андрэй Лешчанка.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 8 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) асудзілі 25-гадовага Аскера Аллахвярдзіева. Мінчука судзілі як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне". Гэта значыць, што асабіста на судзе ён не прысутнічаў – яго інтарэсы прадстаўляў законны прадстаўнік. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: аналітыка Экспертная місія па назіранні за выбарамі*2025 арганізаваная Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Місія збірае і аналізуе інфармацыю аб выбарчай кампаніі паводле адкрытых крыніц і паведамленняў ад выбаршчыкаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя На фоне навіны аб намеры Аляксандра Лукашэнкі ў сёмы раз вылучацца ў прэзідэнты ў Беларусі не спыняецца пераслед за каментары пра яго — затрыманні і суды ў крымінальным парадку. Адзначым, што праваабаронцы ўжо даўно выступаюць за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў. бо гэта супярэчыць самой сутнасці права на выказванне меркавання. "Вясна" распавядае, колькі людзей асудзілі з 2020 года за "абразу Лукашэнкі" (арт. 368 КК) і "паклёп на Лукашэнку" (арт. 367 КК), а таксама пра самыя абсурдныя прычыны пераследу паводле гэтых артыкулаў.
- Катэгорыя: Вясна
04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Стала вядома, што 14 жніўня 2024 году ў Гродзенскім абласным судзе да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага курсанта МУС Іллю Нарышкіна. Таксама ён мусіць выплаціць 600 базавых велічынь штрафу (24 тысячы рублёў).