06.12.2024 Тэгі: грамадства, карткі, выбары-2025 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. За месяц да гэтага — да 26 снежня 2024 года — утвараюць участковыя выбарчыя камісіі (УВК) — да 20 снежня 2024 года вылучаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц у іх склады. Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі сфармаваныя да 6 лістапада 2024 года.

06.12.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае 10 снежня на адкрыццё выставы "Пачуцці" ў Варшаве, дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення. Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя музычнага альбома "Пазначаныя жоўтым".

06.12.2024 Пасля масавых затрыманняў і адміністрацыйных арыштаў, з якімі сутыкнуліся беларусы ў 2020 годзе, грамадства даведалася пра жахлівыя ўмовы ў ізалятарах часовага ўтрымання, цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў і следчых ізалятарах. Найбольш шакавалі сведчанні арыштаваных пра невыносныя ўмовы ўтрымання, у тым ліку антысанітарыю і шкодных насекомых у камерах: вошай, клапоў і блох. “Вясна” сабрала дзесяткі сведчанняў былых зняволеных, якія сутыкнуліся з укусамі паразітаў і распавядае, чаму гэта з’яўляецца грубым парушэннем міжнародных стандартаў утрымання зняволеных.

06.12.2024Андрэй Навіцкі. Скрын з ютуб-канала мужчыны "Шляхам ісціны" З красавіка 2024 году сваякі не маюць аніякай сувязі з палітвязнем Андрэем Навіцкім, які быў асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

06.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пераслед, зборныя матэрыялы Артыкул 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) пасля 2020 года стаў распаўсюджаным інструментам рэжыму для барацьбы з іншадумцамі. Справы паводле арт. 130 КК пераважна датычаць выказванняў у інтэрнэце — публікацый рознага кантэнту з крытыкай рэжыму і негатыўнымі выказваннямі аб прадстаўніках улады, каментароў у сацыяльных сетках і публічных чатах, а таксама за перадачу звестак пра сілавікоў і чыноўнікаў пратэсным структурам. Але часам гэты артыкул выкарыстоўваецца больш шырока. Па гэтым жа артыкуле судзілі і праваабаронцу Насту Лойку за даклад і мастака Алеся Пушкіна за карціны. У Беларусі за гэта асудзілі ўжо 650 чалавек, з іх 106 — жанчына. "Вясна" распавядае, каго і за што пераследуюць за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці".

06.12.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, ОБСЕ, карткі, выбары-2025 Назіранне за выбарамі — гэта ключ да забеспячэння празрыстасці і сумленнасці выбарчага працэсу. Ён дазваляе кантраляваць усе этапы выбараў, ад перадвыбарчай кампаніі да падліку галасоў, і гарантуе, што працэс праходзіць празрыста. Аднак у Беларусі з 2020 года незалежнае назіранне стала практычна немагчымым. Назіральнікі АБСЕ былі выключаныя, а мясцовыя незалежныя арганізацыі сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі і крымінальным пераследам. Гэта робіць немагчымым аб'ектыўную ацэнку сумленнасці выбараў і падрывае давер да выбарчага працэсу.

05.12.2024 Тэгі: выбары-2025Выбарчы пікет у Мядзелі Завяршаецца этап электаральнай кампаніі па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. Манітор кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавёў, як праходзіў гэты этап у Маладзечне, Вілейцы, Валожыне і Мядзелі.

05.12.2024 Тэгі: выбары-2025Выбарчы пікет у Мядзелі Завяршаецца этап электаральнай кампаніі па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. Манітор кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавёў, як праходзіў гэты этап у Маладзечне, Вілейцы, Валожыне і Мядзелі.

05.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 У Беларусі застаюцца два дні для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. На Магілёўшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, не абыходзіцца без ціску на людзей.

05.12.2024 У пачатку лістапада стала вядома, што 11 кастрычніка ў магілёўскай папраўчай калоніі № 15 памёр Дзмітрый Шлетгаўэр — сёмы палітвязень, які памёр у месцах пазбаўлення волі. У пасведчанні аб смерці палітвязня паказаная прычына —  "механічная асфіксія". Вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах. Паводле крыніцы "Люстэрка", сям'я не верыць у самагубства, бо Дзмітрый меў планы, збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Улетку 2024 года мужчына быў асуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў "шпіянажы" (арт. 358 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт. 361-4 КК).