03.12.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд у будынку суда Кастрычніцкага раёна Гродна 22 лістапада разглядзеў крымінальную справу супраць палітвязня Дзмітрыя Голуба паводле трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызначыў палітвязню чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

dzmitryi-holub_2.jpg
Дзмітрый Голуб

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Дзмітрый з лістапада 2019 года па студзень 2024 года пакідаў каментары ў чатах Telegram і на YouTube-канале пра сілавікоў, журналістаў, прадстаўнікоў улады і Лукашэнку. Таксама яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе, паведаміла БЕЛТА.

dzmitryi-bubenczyk_suddzja.jpg
Суддзя Дзмітрый Бубенчык, які асудзіў палітвязня Дзмітрыя Голуба

На абвяшчэнне прысуду ў судовую залу прывялі студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Пасля студэнтам правялі лекцыю "на тэму экстрэмізму".

studenty-hdu-imja-janki-kupaly_sudovae-p
Студэнты ГДУ імя Янкі Купалы на абвяшчэнні прысуду Дзмітрыю Голубу

Нагадаем, Дзмітрыя затрымалі сёмага сакавіка 2024 года. У "пакаяльным відэа", сцвярджалася, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама пакідаў абразлівыя каментары пра сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.

Крыніца: Майстра ААТ "Гроднажылбуд" асудзілі на 4 гады калоніі за каментары пра сілавікоў і ўдзел у пратэстах