05.12.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Сітуацыя з правамі чалавека і пераследам праваабаронцаў ў многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы застаецца напружанай увесь апошні час. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі і іншых краінах. "Вясна" прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

05.12.2024 Тэгі: выбары-2025Выбарчы пікет у Заслаўі З 7 лістапада па 6 снежня па ўсёй Беларусі адбывацца збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. Гэты этап актыўна асвятлілі дзяржаўныя медыя і хацелі паказаць зацікаўленасць з боку грамадства да электаральнай кампаніі. А раённная газета Мінскага раёна "Прысталічча" пайшла далей і сваімі рэпартажамі фактычна зрабіла агітацыю за Аляксандра Лукашэнку, якая забаронена на дадзеным этапе. Як адзначылі юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", гэта можна расцэньваць як злоўжыванне аміністрацыйным рэсурсам.

04.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.12.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, гісторыі вязняў Сёння ў Беларусі налічваецца 1289 палітычных зняволеных. На мінулым тыдні выйшлі дзве заявы па прызнанні палітвязнямі новых людзей — да спісу дадалося яшчэ 28 чалавек. "Вясна" распавядае пра некаторых з іх.

04.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі, экстрэмізм Магілёўскі абласны суд у верасні асудзіў 19-гадовага палітзняволенага Данііла Гарасіма да 10 гадоў калоніі і штрафу памерам у 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў). Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Ігар Зямцоў.

04.12.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дзяржтэлеканале "Беларусь 1" 3 снежня прапагандысты апублікавалі фільм "Контрвыведка КДБ Беларусі супраць спецслужбаў Польшчы. Агенты і здраднікі". У сюжэце паказалі двух грамадзян Польшчы — Томаша Бярозу і Ежы Жывалеўскага, а таксама былога вайскоўца Дзмітрыя Пазнякова, якога паводле інфармацыі "Вясны" катавалі ў папраўчай калоніі № 1. Палітвязні былі пазбаўленыя волі на працяглыя тэрміны: Пазнякоў — за "здраду дзяржаве", Бяроза — за "шпіянаж", Жывалеўскі — за "агентурную дзейнасць".

03.12.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота Місію назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая па запрашэнні МЗС Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі, узначалічыць генеральны сакратар Сяргей Лебедзеў. У 2020 годзе Сяргей Лебедзеў заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе такое прызначэнне.

03.12.2024 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота Місію назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая па запрашэнні МЗС Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі, узначалічыць генеральны сакратар Сяргей Лебедзеў. У 2020 годзе Сяргей Лебедзеў заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе такое прызначэнне.

03.12.2024 Тэгі: грамадства, ціск, выбары-2025 У Беларусі працягваецца збор выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. На Віцебшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, не абыходзіцца без ціску на людзей.

03.12.2024 Тэгі: заканадаўства, карткі, экстрэмізм Па стане на 1 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена 6565 пазіцый. На дадзены момант судамі Беларусі вынесена 3406 рашэнняў аб прызнанні "экстрэміцскімі" матэрыялаў. У якім парадку прызнаюцца матэрыялы "экстрэмісцкімі"? Як праходзяць суды? Ці можна абскардзіць такое рашэнне? Чаму апошнім часам улады зноў пачалі масава прызнаваць старонкі інфлюенсераў і музыкаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі"? На гэтыя пытанні адказвае Юрыдычная служба "Вясны".