28.11.2024 Тэгі: суды, рэпрэсіі, экстрэмізм У лістападзе Мінскі абласны суд разгледзеў справу супраць Максіма Нябожына паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў перадачы праграмнага забеспячэння і інструкцый прадстаўнікам ініцыятывы "Кіберпартызаны", якая была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем". Суддзя Анжаліка Данілава прысудзіла Максіму чатыры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.

28.11.2024 Тэгі: палітвязні 20 лістапада стала вядома, што па запыце КДБ В'етнам выдаў Беларусі 34-гадовага былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка. У фільме прапагандыстаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ заявіў, што мужчына нібыта знаходзіўся ў крымінальным вышуку па крымінальнай справе па факце дзейнасці Палка Каліноўскага, прызнанага ў Беларусі "тэрарыстычнай арганізацыяй". Але 27 лістапада праваабаронцы прызналі Васіля палітвязнем, дзе ў якасці выстаўленых ў Беларусі абвінавачванняў пазначылі арт. 366 КК (пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі). З праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам разбіраемся ў справе Васіля Верамейчыка, а таксама размаўляем пра тое, якую практыку ў пытанні выдачы беларусаў параджае гэтая справа.

28.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня распачнецца разгляд чарговай крымінальнай справы супраць палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Карнея, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Тараканаў. Ігара абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Фактычна, цяпер яго будуць судзіць у крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі. Журналісту могуць дадаць яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

27.11.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за чатыры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя ў краіне значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы ў міліцыю, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку і былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных за кратамі. Акрамя гэтага, за апошнія месяцы адбыліся ўжо некалькі хваляў масавых памілаванняў палітвязняў. Пры гэтым, на некаторых вязняў аказваюць ціск, каб тыя напісалі прашэнні аб памілаванні.

27.11.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае 10 снежня на адкрыццё выставы "Пачуцці" ў Варшаве, дзе будзе прадстаўлена калекцыя малюнкаў, створаных палітычнымі вязнямі Беларусі ва ўмовах турэмнага зняволення.

27.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі Тыдзень таму па запыце КДБ В'етнам выдаў Беларусі 34-гадовага былога добраахвотніка Васіля Верамейчыка. Вядома, што ён знаходзіўся ў крымінальным вышуку па крымінальнай справе па факце дзейнасці Палка Каліноўскага, прызнанага ў Беларусі "тэрарыстычнай арганізацыяй". У верасні гэтага года Полк стаў пятай беларускай структурай, якой Вярхоўны суд прызначыў такі статус. За "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі" ў Беларусі асудзілі ўжо трох чалавек. "Вясна" распавядае, якія грамадзянскія структуры ў Беларусі прызнаныя "тэрарыстычнымі арганізацыямі", каго асудзілі за ўдзел у іх, а юрысты каментуюць гэтыя рэпрэсійныя практыкі.

27.11.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.11.2024 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна. Фота: hrodna.life Жыхар Гародні Аляксандр (імя змененае ў мэтах бяспекі) падзеі 2020 года ўспрыняў з натхненнем, спадзяваўся, што нешта можа ў краіне змяніцца. У гэты час ён займаўся будаўніцтвам свайго дома, але сачыў за тым, што адбываецца вакол. Пасля выбараў і сам далучыўся да акцый пратэсту, займаўся маніторынгам судовых працэсаў. У 2023 годзе яго затрымалі і далі адміністрацыйны арышт, пасля якога была ўзбуджаная крымінальная справа. Ён пагадзіўся распавесці “Вясне” аб тым, што давялося перажыць за гэты час.

26.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, ціск Сяржук Сыс. Фота: svaboda.org За шэсць месяцаў месяцаў ў расійскай базе вышуку аказаліся 773 грамадзян Беларусі — усяго ў ёй больш за 3 500 чалавек. "Медыязона" абнавіла спіс беларусаў, якіх шукаюць у Расіі (а значыць і ў Беларусі). Раней мы адзначалі, што ў базу дадалі беларускіх праваабаронцаў: Наталлю Сацункевіч, Леаніда Судаленку, Ігара Казмерчака, Марыю Тарасенку, Уладзіміра Хільмановіча, Зміцера Салаўёва, Алену Маслюкова. Цяпер у вышук яшчэ абвясцілі праваабаронцу "Вясны", журналіста і паэта Сяржука Сыса. Вясновец распавёў, як паставіўся да навіны пра ўключэнне яго ў расійскую базу вышуку.