26.11.2024 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, ціск Сяржук Сыс. Фота: svaboda.org За шэсць месяцаў месяцаў ў расійскай базе вышуку аказаліся 773 грамадзян Беларусі — усяго ў ёй больш за 3 500 чалавек. "Медыязона" абнавіла спіс беларусаў, якіх шукаюць у Расіі (а значыць і ў Беларусі). Раней мы адзначалі, што ў базу дадалі беларускіх праваабаронцаў: Наталлю Сацункевіч, Леаніда Судаленку, Ігара Казмерчака, Марыю Тарасенку, Уладзіміра Хільмановіча, Зміцера Салаўёва, Алену Маслюкова. Цяпер у вышук яшчэ абвясцілі праваабаронцу "Вясны", журналіста і паэта Сяржука Сыса. Вясновец распавёў, як паставіўся да навіны пра ўключэнне яго ў расійскую базу вышуку.

26.11.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.11.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-24 лістапада 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Алег Каўрыгін У Мінскім гарадскім судзе з 23 верасня па 25 лістапада адбываўся разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага заснавальніка клінікі "Новы Зрок" Алега Каўрыгіна і яго чатырох былых калегаў. У выніку Алега завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 10000 базавых велічынь (400 тысяч беларускіх рублёў). Былым супрацоўнікам клінікі прызначана пазбаўленне волі з адтэрміноўкай выканання, а таксама штрафы. Справу разглядала Анастасія Папко.

25.11.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, зборныя матэрыялы Крама ў жаночай калоніі. Нашмат цяжэй адбываць пакаранне ў калоніі, калі спадзявацца толькі на тое харчаванне, якім зняволеных забяспечвае Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Вялікая палёгка, калі асуджаныя маюць права на перадачу ад сваякоў ці атаварку ў “закратаванай краме”. Хаця для палітычных зняволеных і тут ствараюцца шматлікія перашкоды. Так, напрыклад, на агульным рэжыме пры стандартнай норме ў 6 базавых велічынь, большасць палітзняволеных з’яўляюцца “экстрэмістамі” ці злоснымі парушальнікамі рэжыму і ў такім выпадку норма для атаваркі змяншаецца да двух базавых велічынь і нават да адной (40 рублёў).

25.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, катаванні, рэпрэсіі, гендарныя правы Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын, традыцыйна пачынаецца 16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту, якія скончацца 10 снежня – ў Міжнародны дзень правоў чалавека.

25.11.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Жыхарка Мінска Алена (сапраўднае імя змененае ў мэтах бяспекі), якая ў 2020 годзе актыўна ўдзельнічала ў пратэстным руху, мірных сходах і дваравых актыўнасцях, на шчасце, ў той час не патрапіла пад масавыя рэпрэсіі. За ёй супрацоўнікі Губазік прыйшлі толькі ў 2023 годзе. Сёння яна ўзгадвае падзеі 2020 года, якія каардынальна паўплывалі на яе далейшы лёс – сёння жанчына жыве ў іншай краіне.

25.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Пасля падзей 2020 года ў нашай краіне працягваецца беспрэцэдэнтная хваля рэпрэсій. Беларусаў дагэтуль працягваюць пераследваць за падзеі чатырохгадовай даўніны: пазбаўляюць волі за ўдзел у акцыях пратэсту, за публічнае выказванне нязгоды з дзеяннямі ўладаў і іншую палітычную актыўнасць. Перад сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманні.

22.11.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, зборныя матэрыялы Пасля падзей 2020 года беларусы рознымі спосабамі выказваюць пратэст супраць дзеянняў уладаў. Некаторыя выяўляюць нязгоду з дапамогай дзяржаўнай сімволікі: зрываюць чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў і ламаюць дрэўкі, або пакідаюць публічныя каментары пра дзяржаўны сцяг. Падобныя дзеянні ўлады кваліфікуюць, як "здзек з дзяржаўных сімвалаў". За апошнія чатыры гады паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса асудзілі як мінімум 40 чалавек агулам на 118 гадоў пазбаўлення волі.