У Лепелі няма ніводнай праблемы? Не, проста «раёнка» не хоча іх называць
Цікавая рубрыка знайшлася на інтэрнэт-старонцы газеты «Лепельскі край». Яна называецца «Карта городских проблем». А цікаўнасць яна выклікае тым, што абсалютна пустая: чытача сустракае толькі назва. Гэты факт, можа, і не сведчыць пра памкненне схаваць наяўныя праблемы, затое выразна дэманструе, наколькі супрацоўнікі дзяржаўнага СМІ абыякавыя да тых, для каго нібыта працуюць: вось вам, чытачы, пустое месца, бо і вы для нас – тое самае».
Скрала больш за 37 тыс. рублёў і атрымала 5 год з адтэрміноўкай
Як стала вядома, у Глыбокім 17 лістапада адбыўся суд над галоўным бухгалтарам дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Юліяй Чарвяковай. Жанчыну судзіў па частцы 4 артыкула 210 КК РБ (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) суддзя Андрэй Тарасевіч, вядомы ў раёне сваімі палітычнымі прысудамі.
Улады падрыхтавалі абнаўленні ў Працоўны кодэкс, якія ці наўрад спадабаюцца радавым працаўнікам
З 1 студзеня 2024 года набудуць моц абноўлены ПК. Аналіз зместу 80 абноўленых артыкулаў дазваляе зрабіць выснову аб тым, што яны аб'ектыўна пагоршаць становішча найманых работнікаў і адкрыюць новыя магчымасці для працадаўцаў, каб і далей ушчамляць працоўныя правы падпарадкаваных.
За падпіску на «экстрэмісцкія» публікацыі ўлады аштрафавалі лекара
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 16 лістапада за захоўванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкую» інфармацыйную прадукцыю пакарала штрафам у памеры 925 рублёў лекара з Віцебску Антонаву.
Андрэйчанка заяўляе, што яго радуе, калі народ масава не ідзе на прыём
Такую думку ён выказаў па выніках прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у Глыбокім. А што тут яшчэ скажаш, калі да яго на прыём у Глыбокім завіталі ўсяго тры чалавекі, і тое сярод іх чыноўнік - дырэктар аўтапрадпрыемства №16 г. Глыбокае. Адразу бачна, як глыбачане паважаюць так званыя ўлады Беларусі і давяраюць ім у вырашэнні сваіх праблем.
За падпіску на «экстрэмісцкі» канал улады пакаралі арыштам беспрацоўнага
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 24 лістапада за распаўсюд «экстрэмісцкіх» публікацый у сацыяльнай сетцы пастанавіла арыштаваць на чацвёра сутак беспрацоўнага мясцовага жыхара былога начальніка аддзела рэалізацыі і маркетынгу Міёрскага мясакамбіната Анатоля Мізера.
Улады вырашылі кантраляваць інфармацыйную прастору Віцебскай вобласці праз створэнне медыяхолдынгаў
У Віцебску 1 снежня адбылася выязная калегія Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у якой прынялі ўдзел Міністр Уладзімір Пярцоў. На мерапрыемстве з назвай «Аб'яднанне і стварэнне рэгіянальных холдынгаў», чыноўнікі сумесна з журналістамі і кіраўнікамі рэдакцый мясцовых газет вырашалі ў якім выглядзе пераўтварыць медыяпрастору для мясцовых СМІ, каб яны сталі эфектыўным і танным інструментам для дзяржпрапаганды.
Прыгавор спартсмену з Глыбокага ступіў у законную сілу. Хутка яго адправяць у калоніі
Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Рошчына 17 лістапада разглядзела апеляцыйную скаргу Аляксандра Шарабайкі на прысуд суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэя Тарасевіча па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Суддзя Рошчына пакаранне Аляксандру 1,5 гады пазбаўленне волі аставіла без змены, а скаргу без задавальнення.
У Віцебску стварылі чарговы «прававы клас». Мэты стваральнікаў ўражваюць і бянтэжаць адначасова
З 18-ці пяцікласнікаў сярэдняй школы №18 будуць выхоўваць «законапаслухмяных грамадзян», піша БЕЛТА. Нібыта ў астатніх класах і школах знарок выхоўваюць правапарушальнікаў, а то і махляроў, злодзеяў, забойцаў. Таксама паведамляецца, што вучні «прававога класа» павінны выхоўвацца «юнымі патрыётамі». Пытанне тое самае: хіба ў іншых навучальных установах вучацца «юныя здраднікі Радзімы» . І яшчэ адно: чаму ў разуменні сучасных беларускіх ідэолагаў праявай патрыятызму лічыцца жаданне працаваць у міліцыі? Бо яшчэ адна мэта стварэння «прававога класа» - гэта «арганізацыя кадравага адбору ў органы ўнутраных спраў са школьнай парты».
Бацькам актывістаў з Наваполацку прысудзілі арышты па 15 сутак. Іх дзеці за мяжой
У апошні дзень лістапада стала вядома пра затрыманні Анатоля Трубкіна і Інэссы Ворыхавай. 66-гадоваму Анатолю Трубкіну, бацьку Аляксея Трубкіна, які з 2006 года жыве ў Польшчы, 1 снежня прысудзілі арышт, не зважаючы на стан ягонага здароўя: ён інвалід па зроку, хварэе на дыябет, а нядаўна перанёс інсульт. Напярэдадні сілавікі правілі ператрус у ягонай кватэры, з 30 лістапада мужчына знаходзіцца за кратамі. Пра тое, у чым менавіта яго звінавацілі, звестак пакуль няма.