Інэссу Ворыхаву, маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Святланы Ціханоўскай па сацыяльнай палітыцы, таксама асудзілі на 15 сутак. Пра гэта паведаміў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал «Книга ГУ"БАЗА"», зазначыўшы, што да арышту яе асудзілі « у якасці папярэджання за рассылкі і рэпосты». Праваабаронцы мяркуюць, што вядзецца пра артыкул 10.11 КаАП ( распаўсюд інфармацыі, прызнанай «экстрэмісцкай»).
Інэсу Ворыхаву таксама затрымалі 30 лістапада, паводле яе знаёмых, жанчыну затрымліваў АМАП проста на працы. Каля чатырох гадзін яе дапытвалі і складалі пратакол, потым завезлі ў Наваполацкі ЦІП. Суд над жанчынай адбыўся 1 снежня.
Наталля Нілава