Было канстатавана, што на Віцебшчыне ідзе паскораны працэс стварэння рэгіянальных медыяхолдынгаў. Ён праходзіць у выглядзе ўзбуйнення рэдакцый дзяржСМІ, дзе да абласной ці да буйной газеты далучаюцца рэдакцыі малых гарадоў. Такая неабходнасць узнікла з-за таго, што ў малых раённых цэнтрах цяжка знайсці спецыялістаў, якія маюць прафесійныя навыкі ў дызайне, вёрстцы, рабоце ў інтэрнэце, сацсетках і месэнджарах.
Прысутныя пагадзілісь, што каб вырашыць існуючыя праблемы калі ўсю тэхнічную працу аддаваць на аўтсорсінг у галаўную рэдакцыю холдынгу, якая будзе размяшчацца ў буйных абласных гарадах, такіх як Віцебск, Орша, Полацк/Наваполацк. А ў малых гарадах неабходна пакінуць журналістаў, якія там пражываюць і добра арыентуюцца ў мясцовай сітуацыі, т.б. дзе і што адбываецца, ведаюць людзей і праблемы свайго рэгіёну.
Подобны падыход дазволіць зэканоміць значныя дзяржсродкі на вытворчасці кантэнту, якія будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыяхолдынгаў і на падвышэнне заробкаў тым жарналістам, якім пашчасціць атрымаць працу ў новастрованых медыя.
Дзяржава таксама ж працягне створыць спрыяльныя ўмовы для працы холдынгаў, праз канчатковую зачыстку інфармацыйнай прасторы краіны ад недзяржаўных і апазіцыйных СМІ.
Эла Драздова