Аляксандра Шарабайку затрымалі ў Глыбокім. Ён вядомы бодзібілдар.
Раней мужчына затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту. Але 16 сакавіка 2023 года ўлады яго зноў арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Аднак пасля адбыцця арышта Шарабайка не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА з-за таго, што ў дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа за нібыта абразу А. Лукашэнкі.
14 верасня 2023 года суд Глыбоцкага раёна прызнаў спартсмена вінаватым у абразе кіраўніка беларускай дзяржавы і прызначыў яму пакаранне ў выгладзе пазбаўлення волі 1 год і 6 месяцаў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання. Прыгавор вынес Андрэй Тарасевіч.
Цяпер прысуд набыў законную моц і неўзабаве Шарабайку адправяць ў адну з беларускіх калоній. З улікам таго, што Аляксандр больш за 8 месяцаў утрымліваўся ў СІЗА, яму засталося знаходзіцца ў зняволенні каля шасці месяцаў.
Пётр Галубцоў