Экспэрт з Брусэля распавёў віцебчукам пра правы інвалідаў на досьведзе Эўропы
У Віцебску ў межах адукацыйнага курсу «Павышэньне арганізацыйнага патэнцыялу арганізацыяў і ініцыятыўных груп, якія разьвіваюць спэцыяльныя паслугі ў мясцовай супольнасьці» прайшоў трэнінг, прысьвечаны тэме стварэньня партнэрскай сеткі (нэтворкінгу) і тэме незалежнага пражываньня людзей з інваліднасьцю.
Палітвязень аспрэчвае ў судзе «парушэньні рэжыму»
З чарговага ліста, атрыманага з папраўчай калёніі № 14, віцебскія праваабаронцы даведаліся, што палітвязень Міхаіл Жамчужны мае пяць парушэньняў рэжыму ўтрыманьня. Тры першыя ён паспрабаваў быў аспрэчыць у Барысаўскім раённым судзе. Аднак пабываць на судовых паседжаньнях Міхаілу Ігаравічу папрысутнічаць не ўдалося.
Хрыстафора Жаляпава чакае суд за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце
Судовы разбор паводле адміністрацыйнай справы чакае віцебскага апазыцыянэра за публічнае выражэньне сваёй любові да беларушчыны. На імпрэзу, прысьвечаную 86-й гадавіне Ўладзімера Караткевіча, ён прыйшоў з нацыянальным беларускім сьцягам, што зь меркаваньня праваахоўнікаў ёсьць парушэньнем заканадаўства.
Цягам году ў Віцебскім раёне зьнясуць два тузіны незанятых і старых жылых дамоў
У адпаведнасьці з рашэньнем Віцебскага райвыканкаму па пляне зносу лядашчага жытла ў 2013-2015 гадох трэба было разбурыць 51 такі дом. Зьнесьлі больш: у 2013 годзе 17, у 2014-м – 28, у 2015-м – 37. На пэрыяд 2016-2017 гадоў вырашана сьцерці з твару зямлі 68 старых дамоў, ужо зьнесена 44.
Віцебскім вернікам – прыхільнікам індуісцкага вучэньня пагражае перасьлед паводле артыкулу 193¹ КК
У Віцебску праваахоўнікі спынілі дзейнасьць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі «Сусьветны духоўны ўнівэрсытэт Брахма Кумарыс», На думку праваахоўнікаў, арганізацыя мае прыкметы сэкты. Каля дзесяці пасьлядоўнікаў духоўнага індыйскага вучэньня прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.
У Віцебску ў бабулі адабралі дзіця: «Схапілі як злачынцу, павезьлі невядома куды»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 23лістапада разглядалася скарга на рашэньне адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, якая пазбавіла бабулю права апякунства над сваім амаль 15-гадовым унукам. Пастанова суду: падстаў для скасаваньня рашэньня раённай адміністрацыі няма. Пажылая жанчына абураная такой пастановай і мае намер зьвярнуцца ў міжнародныя органы.
Віцебскі раён: Праверкі выяўляюць масавыя парушэньні правілаў абыходжаньня з адкідамі
Старшыня райвыканкаму Генадзь Сабыніч на працоўнай нарадзе зьвярнуў увагу на шэраг хібаў у працы, накіраванай на рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў на тэрыторыі раёну, і запатрабаваў ад суб'ектаў гаспадараньня забесьпячэньня на падведамных ім аб'ектах захаваньня патрабаваньняў прыродаахоўнага заканадаўства.
У Паставах адновяць помнік на магіле польскіх жаўнераў
У лістападзе Паставы наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Янам Юзафам Каспшыкам. Зь ім былі дырэктар габінэту кіраўніка Ўпраўленьня Яцэк Палянчык, дараднікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзелу Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качынскі.
За фізычную працу без выходных – 82 рублі заробку, зь якіх частку выдалі кансэрвамі
На адной са старонак у сацыяльных сетках юнак з Глыбоцкага раёну апублікаваў фотаздымак разьліковага аркушыка. Паводле слоў юнака – гэта разьлік працадаўцы зь ягонай маці, апэратарам машыннага даеньня ААТ “Сельцы” Глыбоцкага раёну за кастрычнік 2016 году. За месяц ёй налічылі заробак памерам 82 рублі. Гэта каля $42 паводле цяперашняга курсу.
Пешы маршрут «Зялёная лінія» зьявіўся ў Віцебску
«Менш СО2 – больш жыцьця» – такі дэвіз можна ўбачыць на постэрах экамаршруту, большая частка якога пралягае праз парк Перамогі, уздоўж вуліцы Калініна. Прагуляўшыся ў гэтым кірунку, кожны ахвочы пазнае нямала новага аб, здавалася б, добра знаёмых нам гарадзкіх расьлінах. Гэтая магчымасьць зьявілася дзякуючы новаму праекту, прэзэнтацыя якога адбылася ў абласным цэнтры 24 лістапада.