Як распавёў кіраўнік аддзелу ЖКГ райвыканкаму Ўладзімер Сакоўскі, абмежаванасьць грошай для ўзьвядзеньня жытла ў шматкватэрных пабудовах паспрыяла павелічэньню колькасьці заяўнікаў, якія жадаюць атрымаць камэрцыйнае жытло без выгодаў, якое знаходзіцца ў гаспадарчым распараджэньні «Віцрайкамгасу», і якое патрабуе рамонтных работ.
За мінулы год раённы выканаўчы камітэт выдзеліў 7 камэрцыйных жылых дамоў. У 2016-м такое жытло далі 20 сем'ям – дзякуючы сілам саміх жыхароў і «Віцрайкамгасу» дамы прыведзеныя ў належны стан.
У цяперашні час незанятыя хаты, дзе можна жыць, ёсьць у аграгарадку Шапурава (пры ўмове працаўладкаваньня грамадзян у «Віцрайкамгас»), у аграгарадку Задуброўе (пры ўладкаваньні на працу на «Віцебскую бройлерную птушкафабрыку»).
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія знаходзяцца недалёка ад Віцебску (гэта «Рудакова», «Ліпаўцы», «Адраджэньне», калгас «Альгоўскае»), пустога жытла, куды можна засяліць людзей, ня маюць.
Лізавета Золатнава