17 лютага ў Маскоўскім судзе Менску адбыліся працэсы над прадпрымальніцай Ірынай Яскевіч зь Віцебску і старшынём АГП Анатолем Лябедзькам за акцыю 18 студзеня на плошчы Незалежнасьці ў сталіцы. Завочна таксама асуджаныя да штрафаў актывісты Артур Адамян і Ніна Багінская.

11 лютага 1942 году ўсе габрэі бешанковіцкага гета (каля 3 000 чалавек) былі выведзеныя на другі бок Дзьвіны і расстраляныя. 11 лютага 2016 году на месцы расстрэлу адбыўся жалобны мітынг.

Старшыня аргкамітэту па стварэньні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч распавяла, што пасьля мітынгу, які адбыўся 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, віцебскі прадпрымальнік Руслан Буракоў занёс у адміністрацыю Лукашэнкі выніковую рэзалюцыю агульнарэспубліканскага сходу ІП, у якой пералічаныя патрабаваньні да ўладаў для разьвязаньня праблем малога бізнэсу.

Чытачы з Воршы папрасілі напісаць пра сытуацыю на аршанскім прадпрыемстве «Элект», якое належыць Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку. 51% работнікаў там – інваліды.

Бабініцкі сельскі выканкам падаў у суд на старэйшыну вёскі Стаўры за пабудаваны навес і прайграў.

Сябры створанай мясцовымі ўладамі камісіі па ўшанаваньні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войнаў сустрэліся з грамадзкасьцю. Сустрэча адбылася 12 лютага ў памяшканьні Мазалаўскага сельскага савету. Яна стала рэакцыяй уладаў на калектыўны зварот у выканкам Віцебскага раёну ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб'яднаньня «Хайсы».

Свае ўражаньні ад наведваньня Віцебскага інфэкцыйнага шпіталя апісала на старонцы «Укантакце» адна з пацыентак: «Выклікалі хуткую - у дзіцяці тэмпэратура 39.5°. Ехала яна 2 гадзіны, забралі нас у інфэкцыйную больніцу, пра якую шмат чула. Паўтаруся, у дзіцяці тэмпэратура 39.5, а ў палаце +10, коўдры варушацца ад ветру, каля акна стаяць невыносна. Адчуваньне, што рамонту не было з самага адкрыцьця гэтай больніцы», - піша жанчына.

Сапраўдныя шэксьпіраўскія жарсьці кіпелі 7 лютага на паседжаньні Віцебскай абласной рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Складвалася ўражаньне, што яго дэлегаты ідуць у апошні бой. Слоўныя сваркі абвастраліся настолькі, што, здавалася, яшчэ крыху і справа дойдзе да рукапрыкладзтва. Як распавядалі пасьля самі ўдзельнікі падзеяў, такога на іх памяці яшчэ не было.

У Полацку 13 лютага мясцовыя юрысты і праваабаронцы падпісалі дамову аб сумеснай дзейнасьці. Праваабаронцы аб'ядналіся дзеля аказаньня бясплатнай дапамогі жыхарам Полацку. Ва ўмовах эканамічнага спаду грамадзяне ўсё часьцей маюць патрэбу ў юрыдычнай абароне сваіх правоў, але ня маюць дастаткова фінансаў, каб аплаціць паслугі юрыста.

Былая кандыдатка на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Тацьцяна Караткевіч ды кіраўнік яе выбарчага штабу Андрэй Дзьмітрыеў 10 лютага сустрэліся ў Віцебску з актывістамі кампаніі «Гавары праўду» і зацікаўленымі ў мірных пераменах месьцічамі.