Віцебск: Сябры “Справядлівага сьвету” ўсё ж правялі мітынг на плошчы Леніна
Як вядома, адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Віцебску забараніла гарадзкому камітэту мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” праводзіць мітынг, прымеркаваны да стогадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак, не зважаючы на забарону, мітынг адбыўся, пасьля чаго да помніку Леніну ўсклалі вянок ды кветкі.
Партыі левых “Справядлівы сьвет” забаранілі мітынг на плошчы Леніна ў Віцебску
Гарадзкі камітэт віцебскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” зьвяртаўся ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску па дазвол на мітынг у гонар стогадовага юбілею рэвалюцыі.
Творчасьць – пад забаронай: мастацкая выстава закрылася празь бюст Леніна з квашаніны
Хто даў асабісты загад прыбраць з мастацкай выставы ў Віцебску інсталяцыю пад назовам “Дванаццаць нажоў у сьпіну рэвалюцыі” – невядома. Але, верагодна, без умяшаньня ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму тут не абышлося.
У Віцебскіх актывістаў зьявілася «Добрая нагода» для сустрэч
У віцебскім арт-бары «Торвальд» прайшла імпрэза пад сымбалічнай назвай «Добрая нагода», асноўнай мэтай якой было пазнаёміць паміж сабой актыўных людзей гораду, каб у далейшым яны пачалі сумесную дзейнасьць па рэалізацыі праектаў.
Статыстыка: самыя сталыя мужчыны – на Віцебшчыне
Згодна са статыстычнымі дадзенымі, якія апублікаваў да Сусьветнага дня мужчын (4 лістапада) Мінстат, сярэдні ўзрост мужчын на Віцебшчыне сягае 38,6 гадоў. Гэта найвышэйшы паказьнік у Беларусі сярод рэгіёнаў. Самае маладое мужчынскае насельніцтва – у Менску. Сярэдні век мужчын-менчукоў складае 35,8 гадоў.
На Дзяды віцебскія актывісты ўшанавалі памяць паплечнікаў, што сышлі з жыцьця
2 лістапада грамадзкія актывісты наведалі могілкі і месцы пахаваньняў у Віцебскім раёне, дзе знайшлі вечны спачын іхныя аднадумцы і грамадзяне, што сталі ахвярамі сталінскага рэжыму. Традыцыю запачаткаваў дзесяць гадоў таму Барыс Хамайда, калі ў першую гадавіну сьмерці свайго сябра, вядомага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі наведаў у гэты дзень ягоную магілу.
Абласны суд пастанавіў накіраваць справу Вольгі Сьцяпанавай на новы разбор
3 лістапада судовая калегія абласнога суду адмяніла вырак Чыгуначнага райсуду гораду Віцебску ад 7 верасьня ў дачыненьні да жыхаркі Санкт-Пецярбургу Вольгі Сьцяпанавай, якая страціла дзіця падчас родаў у хатніх умовах.
Вы прачнуліся, а Леніна няма… Апытаньне
У Польшчы, ва Ўкраіне, Летуве шматлікія помнікі Леніну ўжо скінутыя з пастамэнтаў. Зрынутыя і забытыя. У Беларусі ж правадыр пралетарыяту працягвае весьці рэй у гарадзкой архітэктуры і тапаніміцы, пацьвярджаючы камуністычны лёзунг “жывейшы за ўсіх жывых”. Але ўявіце сабе, што заўтра вы прачняцеся, а пастамэнт на плошчы Леніна ў Віцебску пусты. Што адчуеце?..
Ідэоляг абразіўся на прафсаюз
У кастрычніку полацкую міліцыю зноў зацікавілі асобы мясцовых лідэраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага Віктара Стукава і Мікалая Шараха. Іх па чарзе настойліва пачалі запрашаць на гутарку ў РАУС. Праз хваробу Стукаў не пайшоў, а Шарах схадзіў, каб даведацца прычыну. Высьветлілася, што на іх паскардзіўся намесьнік дырэктара па ідэалёгіі Полацкага аб'яднаньня «Шкловалакно» Андрэй Кузьмін.
Актывіст Аляксандар Ткачоў: Чыноўнікі хітруюць
Грамадзкаму актывісту пакуль не ўдалося дамагчыся таго, каб у гістарычнай частцы Віцебску не ўсталёўвалі агляднае кола. Ён атрымаў паведамленьне з аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму, што праект у свой час прайшоў усе стадыі ўзгадненьня, прадугледжаныя законам, і цяпер мусіць быць завершаны.