Жалобны маршрут пачаўся з гарадзкіх могілак «Копці», дзе пахаваныя чальцы БНФ Алесь Мудрычэнка, Раман Салаўян, Сяргей Цярэнцьеў ды колішняя старшыня абласной арганізацыі АГП Алена Залеская.
На вясковых могілках ля вёскі Друкава наведалі магілу кіраўніка гарадзкой арганізацыі КХП БНФ Уладзімера Плешчанкі, зь якім Барыса Хамайду зьвязвалі і сапраўднае сяброўства, і змаганьне за дэмакратычную будучыню краіны.
Апошнім пунктам маршруту стала месца масавых расстрэлаў у лесе ля вёскі Паляі. На круглай паляне – вялікі зялезны крыж з надпісам «Ахвярам таталітарнага рэжыму», вакол яго – некалькі драўляных. Тут ушанаваньне памяці рэпрэсаваных завяршылі малітвай за Беларусь.
https://viciebskspring.org/news/akcyi/item/2533-na-dzyady-vitsebskiya-aktyvisty-ushanavali-pamyats-paplechnikau-shto-syshli-z-zhytstsya#sigProId883b898bd9
С. Горкі