Аднак даследаваць збіраюцца не толькі «стропильную систему и перекрытия». Прадугледжана ўжо і абследаванне падмуркаў, сцен і перагародак, падлогі і даху будынка школы. Як пішуць «Народныя Навіны Віцебска», усё гэта арыентыровачна абыдзецца ўжо 36 797 рублёў 81 капейку, і завяршыць абследаванне будынка СШ №10 павінны да 26 снежня бягучага года.
Паводле выдання, стан будынка школы выклікаў занепакоенасць яшчэ ў верасні. На сайце дзяржзакупак паведамлялася, што за абследаванне даху і апорных канструкцый была прапанавана сума 8 047 рублёў. «Гледзячы па ўсім, гэтыя даследаванні былі выкананыя, бо напрыканцы кастрычніка была абвешчана закупка паслугі па рамонце кроквеннай сістэмы і перакрыццяў даху гэтай школы з арыентыровачным коштам 79 066 рублёў. Пазней гэты закуп быў адменены і абвешчаны зноў з паменшаным коштам работ — 71 621 рубель», - паведамляюць «ННВ».
Тым часам у школе №10 з 1 верасня шлі заняткі. Будынак спадзяваліся «падмацаваць» бягучым рамонтам. Але не паспелі. Заняткі прыйшлося спыніць, а вучняў тэрмінова перавесці ў іншыя школы. Куды іх перавялі, афіцыйныя інфармацыі няма.
Але безумоўна, што для іншых установаў адукацыі раёна гэта стане дадатковай нагрузкай. Тым болей, што ў пачатку кастрычніка гэтак сама аўральна давялося размяркоўваць па іншых месцах вучобы школьнікаў з гімназіі №1. Бо ў адным з крпусоў (гэтаксама 1937 г. пабудовы) трэснула сцяна. У сярэдзіне кастрычніка гарадская газета «Віцьбічы» паведаміла, што карпусы гімназіі абследуюць адмыслоўцы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пра іх высновы – ці падлягае будынак рамонту і ці можна ў ім вучыцца – пакуль нічога не паведамляецца.
Андрэй Пірагоў