Нагадаем, 12 лістапада ада з найстарэйшых школ горада (1937 года пабудовы) была зачынена, бо «в ходе подготовительных работ к текущему ремонту актового зала была установлена необходимость дополнительного обследования стропильной системы и перекрытий здания», - паведамляў Віцебскі гарвыканкам. Насамрэч у актавай залі рухнула балка, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

Апублікавана ў Рознае

Гаворка пра тое, каб заварыць смеццеправоды ў шматпавярховых дамах, у Віцебску заводзілася не аднойчы. Але гэтым разам усё ўсур'ёз: пра такі намер паведаміла гарадская газета «Віцьбічы». Гараджане дзеляцца сваімі меркаваннямі на гэты конт у гарадскіх пабліках, і сярод усіх выказаных пераважаюць думкі пра тое, што горад не гатовы да такога кроку – бо катэгарычна не хапае па-сучаснаму абсталяваных плацовак для збору смецця.

Апублікавана ў Рознае

Але на сайце ведамства пераблыталі яго імя. Таксама "экстрэмісцкім" прызнана старонка мужчыны ў TikTok. Гаворка ідзе пра 48-гадовага спартоўца з Чашнікаў Канстанціна Чарнова, якога на сайце Мінінфарма чамусьці «перахрысцілі» ў Аляксея.

Апублікавана ў Рознае