Пастаўская міліцыя распачала адміністрацыйны працэс у дачыненьні да Ганны Федаронак
Пасьля затрыманьня вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага і цэлага шэрагу ягоных прыхільнікаў перасьлед грамадзянаў з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй працягваецца ва ўсёй краіне. Гэтак, у Паставах распачаты адміністрацыйны працэс у дачыненьні да хатняй гаспадыні з Варапаева Ганны Федаронак.
Адміністратарка каналу «Краіна для жыцьця» атрымала папярэджаньне пракуратуры
Пракуратура гораду Віцебску вынесла афіцыйнае папярэджаньне адміністратарцы Тэлеграм-каналу «Краіна для жыцьця» Юліі Барсуковай пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Папярэджаньне вынесенае 14 траўня.
Блогерку Алену Янушкоўскую афіцыйна папярэдзіла пракуратура
Актывістка і блогерка Алена Янушкоўская атрымала 13 траўня позву з пракуратуры Віцебскага раёну і мусіла сёньня явіцца да пракурора, але праз рэжым самаізаляцыі рабіць гэта адмовілася. У пракуратуру яе прывезьлі супрацоўнікі Віцебскага РАУС. З Аленай Янушкоўскай правялі размову і ўручылі афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня заканадаўства.
Міхаіла Чамураку пасадзілі на 12 сутак за кармленьне галубоў у Воршы
10 траўня сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі з райцэнтра Дуброўна прыяжджаў у Воршу і разам з аднадумцамі карміў галубоў на плошчы Леніна. Наступствамі сталі міліцэйскія пратаколы, а потым – суд. Чамураку прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і прысудзілі да 12 сутак арышту, паведаміла Беларуская Радыё Рацыя.
Аляксандар Ільінец выйшаў на волю пасьля 5 сутак, праведзеных за кратамі ІЧУ
Віцебскі актывіст Аляксандар Ільінец быў пакараны 5 суткамі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «кармленьні галубоў», якое суд палічыў «несанкцыянаваным пікетаваньнем» (арт 23.34 КаАП). 13 траўня Аляксандар Ільінец быў вызвалены з-пад арышту і выйшаў на волю.
Віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую выклікаюць у пракуратуру
Віцебская блогерка і актывістка БХД Алена Янушкоўская атрымала позву ў пракуратуру. Паперу Янушкоўскай уручылі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія прыяжджалі да яе дадому. У пракуратуру трэба зьявіцца 14 траўня, паведаміла актывістка.
Аршанку Алену Мірашнічэнка аштрафавалі на 675 рублёў за сустрэчу з блогерам Ціханоўскім
Вядомую ў Воршы абаронцу жывёл Алену Мірашнічэнка аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел у стрыме Сяргея Ціханоўскага, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя. Сустрэча адбылася 18 сакавіка, і амаль праз два месяцы аршанская міліцыя раптам пра яе «успомніла».
Віцебск наведаў палітык Сяргей Чэрачань – «Чэ». Відэа
Для фармаваньня ініцыятыўнай групы для збору подпісаў 12 мая Віцебск наведаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ) Сяргей Чэрачань. Палітык пацьвердзіў раней выказаны намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта ў 2020 годзе.
Пастаўскі суд аштрафаваў Андрэя Новікава на 810 рублёў. Да суду ён правёў трое сутак у ІЧУ
12 траўня суд Пастаўскага раёну аштрафаваў афіцэра ў адстаўцы расейскай паліцыі Андрэя Новікава на 30 базавых велічынь за ўдзел у стрыме Ціханоўскага, які адбыўся ў Варапаеве. Новікава затрымалі ў ягоным доме ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну 8 траўня і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён прабыў трое сутак.
Журналіст Зьміцер Лупач пасьля арышту і суду трапіў у рэанімацыю
Журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача, якога пасьля суду забрала хуткая дапамога, паклалі ў рэанімацыю. 11 траўня судзьдзя Глыбоцкага суду Дзьмітрый Тарасевіч прысудзіў яму 10 сутак арышту і 45 базавых велічынь штрафу – за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве (ч.1 арт. 23.34 КаАП) і за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9), паведамляе «Белсат».