Аўторак, 12 Май 2020

Пастаўскі суд аштрафаваў Андрэя Новікава на 810 рублёў. Да суду ён правёў трое сутак у ІЧУ

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Падчас затрыманьня Падчас затрыманьня

12 траўня суд Пастаўскага раёну аштрафаваў афіцэра ў адстаўцы расейскай паліцыі Андрэя Новікава на 30 базавых велічынь за ўдзел у стрыме Ціханоўскага, які адбыўся ў Варапаеве. Новікава затрымалі ў ягоным доме ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну 8 траўня і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён прабыў трое сутак.

Андрэя Новікава абвінавацілі ў парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Да суду, які быў прызначаны на 11 траўня, ён знаходзіўся ў Пастаўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. У панядзелак суд не пасьпеў вынесьці рашэньне і быў перанесены на наступны дзень, абвінавачанага адпусьцілі дамоў.

У аўторак 12 траўня Пастаўскі райсуд прызнаў Андрэя Новікава вінаватым і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).

«Дома. Зь сям’ёй. Выцерці аб сябе ногі не дазволіў. Даваць ацэнку таму, што адбываецца, сэнсу ня бачу… Усе ўсё разумеюць», – цытуюць словы Новікава на тэлеграм канале «Віцебск для жыцьця».

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.