Целы двух замежнікаў 24 лютага беларускія памежнікі знайшлі ў канаве пад вадой у Браслаўскім раёне. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі. Па дадзеных памежнікаў, з пачатку 2023 года ў памежных раёнах па розных прычынах загінулі восем мігрантаў.

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

Наваполацкі «Сокал» і полацкі «Рубеж» – гэта так званыя вайскова-патрыятычныя клубы для падлеткаў, створаныя нібыта дзеля падвышэння якасці патрыятычнага выхавання. Віталь Варанковіч, старшы афіцэр па баявой падрыхтоўцы і ідэалагічнай рабоце вайсковай часткі 5530, а па сумяшчальніцтву куратар «Сакала» і «Рубяжа», лічыць, што «працэс далучэння маладога пакалення да патрыятычных каштоўнасцяў ужо апушчаны. Падлеткі навучаюцца найпрасцейшым прыёмам самаабароны і абыходжанню са зброяй». Ён абяцае ўвесну арганізаваць паход для сваіх выхаванцаў, якія «паўдня сядзяць у школе за партамі, а потым яшчэ паўдня сядзяць у тэлефонах». Аднак прычым тут патрыятызм?

Інвестыцыйную дзейнасць рэгіёнаў прааналізавалі на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама. Сёлета ў Віцебскай вобласці рэалізуюць толькі сем інвестыцыйных праектаў па праграме "Адзін раён - адзін праект", то-бок толькі ў 7 абласных раёнах з 21.

Толькі такім чынам можна зразумець высновы, зробленыя падчас апошняга пасяджэння так званай Каардынацыйнай рады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Віцебскай вобласці. У раду ўваходзяць выключна прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб’яднанняў, накшталт «Белай Русі», і трох партый – ЛДП, Камуністычнай партыі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Паводле справаздачы ў абласной газеце «Витебские вести», удзельнікі рады добра валодаюць мастацтвам доўга і шмат гаварыць пра свае здзяйсненні, не прыводзячы канкрэтных прыкладаў. Аднак выкладанне планаў на будучыню выразна сведчыць пра тое, што цяперашняя праца рады малаэфектыўная.

Групу ў «ВКонтакте» з назвай «Алкоголики Шумилино» дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.  Дарма шукаць падтэксту ў назве групы, апелюючы да вядомага выказвання пра “наркаманаў і прастытутак” - удзельнікаў пратэстаў 2020г.  У групе, зарэгістраванай у 2014 года, усяго 88 чальцоў, а певедамленні й насамрэч у сваёй большыні прысвечаны “алкагольнай тэме. Таксама тут сустракаюцца абвесткі пра згубленыя ці знойдзеныя рэчы, анонсы канцэртаў, запрашэнні наведаць новую цырульню і гд. Што ж “экстрэмісцкага” было заўважана ў шумілінскай групе, раз МУС вырашыла дадаць яе ў сумнавядомы спіс?

Напрыканцы гэтага тыдня ў віцебскім дзіцячым садку №105 правялі імпрэзу да 23-га лютага. Можна спрачацца пра гістарычны сэнс свята, якое ўкаранілі ў Беларусі як спадчыну савецкіх часоў, але дагэтуль трывала прасочвалася сувязь панятку «абаронцы Айчыны» з прадстаўнікамі вайсковых структур. З гэтым святам звычайна віншавалі і кадравых вайскоўцаў, і салдат тэрміновай службы, і ўрэшце ўсіх прадстаўнікоў «моцнай паловы» насельніцтва – хай сабе нават яны ніколі не праходзілі нават тэрміновай службы. Аднак у дзіцячы садок у якасці жывога ўвасаблення «абаронцаў Айчыны» сёлета запрасілі не вайскоўцаў, а супрацоўнікаў МУС.

Як паведамляе газета «Голас Сенненшчыны», у райвыканкаме правялі пасяджэнне «міжведамаснай рады» па правах людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Хто ўваходзіць у гэтую структуру са складаным назовам, для чытача застаецца невядомым. Зрэшты, гэта не так і важна, бо ў артыкуле орган, які апякуецца асобамі з інваліднасці, называецца то «радай», то «камісіяй». Можа, і гэта не істотна, калі праца ідзе на карысць людзям? А вось тут пачынаецца самае дзіўнае: у артыкуле няма ніводнай лічбы і ніводнага факта, што ж зроблена на Сенненшчыне для тых, каму патрэбная дапамога і спагада.

Мужчына чакае суда за каментары ў сеціве Інтэрнэт паводле абвінавачвання ў распальванні сацыяльнай варожасці і абразе А. Лукашэнкі па арт. 130 і 368 КК узяты пад варту і ўтрымоўваецца на працягу доўгага тэрміна ў Віцебскім абласным СІЗА №2. Заява праваабарончых арганізацый змешчына тут.

У мінулым годзе зафіксавана 39,3 тысячы зваротаў у выканкамы, што на 8% менш папярэдняга перыяду 2021 года. Такую выснову можна зрабіць, калі прааналізаваць статыстыку і структуру зваротаў грамадзян у ворганы кіравання і самакіравання Віцебскай вобласці.