Панядзелак, 27 Люты 2023

На тэрыторыі Полацкага памежнага атрада зафіксавана 8 смяротных выпадкаў сярод мігрантаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Целы двух замежнікаў 24 лютага беларускія памежнікі знайшлі ў канаве пад вадой у Браслаўскім раёне. Адзін з іх пры сабе меў дакументы грамадзяніна Шры-Ланкі. Па дадзеных памежнікаў, з пачатку 2023 года ў памежных раёнах па розных прычынах загінулі восем мігрантаў.

Раней, беларускія памежнікі знайшлі труп грамадзянкі Нігерыі на мяжы з Літвой. Па факце смерці беларускі следчы выязджаў на месца здарэння і з ужываннем крыміналістычнай лабараторыі і экспертаў агледзеў і зафіксаваў следавую карціну.

Спецыялісты ўпэўнены ў тым, што калі не зменіцца сітуацыя, то сёлета колькасць  смяротных выпадкащ на паўночнай мяжы Беларусі ў 2023 годзе можа дасягнуть некалькі дзясяткаў.

Аднак на гэта не даводзіцца спадзявацца. Бо яшчэ ў жніўні месяцы 2021 года ў сувязі са шматлікімі праблемамі, звязанымі з нелегальным перасячэннем межаў краін Еўрасаюза праз Браслаўскі раён Віцебскай вобласці, урада Латвіі і Літвы, абвясцілі надзвычайнае становішча на беларускай мяжы і загадала сваім службам аховы сілай выдвараць нелегалаў на Беларусь.

Віталь Кажух