Дзіўная “адміністратыўка” па 24.23 КаАП
Актывіст Дзмітрый Карняенка, які ўжо некалькі год жыве ў вымушанай эміграцыі, даведаўся пра тое, што ў Віцебску супраць яго скасавалі адміністрацыйную справу. Такое паведамленне даслалі Дзмітрыю з РАУС Чыгуначнага раёна. Прычыны скасавання - адсутнасць складу правапарушэння. Што гэта была за справа - застаецца толькі здагадвацца.
320 метраў новага асфальту ў Сянно выдаюць за вялікае дасягненне
Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца праца дзяржаўных структур, якую яны мусяць выконваць у сілу прафесійных абавязкаў.
Яшчэ адна праўладная грамадская структура з’явілася ў Віцебску
У абласным цэнтры з’явілася гарадская арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси”. Грамадскае ўтварэнне, якое на можа пахваліцца вялікай колькасцю сваіх чальцоў, вырышала падвышаць аўтарытэт, ствараючы разгалінаваную рэгіянальную структуру. Старшынём віцебскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання абраны 40-гадовы Юрый Цевелеў - сталы ўдзельнік праўладных аўтапрабегаў і іншых падобных ідэалагічных акцый.
Газеты Віцебшчыны ўзяліся пісаць пра прэзідэнцкія выбары ў Польшчы
Усе артыкулы - у выключна негатыўным ключы. Маўляў, і кандыдаты на пасаду прэзідэнта выкарыстоўваюць брудныя метады, і самі выбары “брудныя” - з парушэннямі, і Польшча - краіна, скрайне несамастойная ў палітычным сэнсе. Нават тое, што выбары не адбыліся ў першым туры, стала прадметам нападак, не кажучы ўжо пра асобы прэтэндэнтаў.
Жыхароў Віцебшчыны спрабуюць пераканаць, што суды сталі быльш гуманнымі
Газета “Віцьбічы” надрукавала нтэрв’ю з намеснікам старшыні Віцебскага абласнога суда Ігарам Макарэвічам. У ім вядзецца пра “гуманізацыю права і яго прымянення” у сувязі са ўступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2025 г. № 61-З «Об изменении кодексов по вопросам уголовной ответственности». Намеснік старшыні абласнога суда сцвярджае, што ”судейский корпус Витебщины активно использует правовые новации проводимой в государстве политики гуманизации уголовного законодательства”, але па статыстычных дадзеных гэтага не відаць.
Конкурс грамадскіх ініцыятыў выклікае ўсё больш пытанняў
Віцебскі аблвыканкам ужо некалькі год запар абвяшчае конкурс грамадскіх ініцыятыў, па выніках якога праекты-пераможцы атрымліваюць фінансавыя сродкі на іх рэалізацыю. Праўда, “за кадрам” заўсёды застаецца, якая менавіта ініцыятыва распрацоўвала праект, хто гэтыя людзі і якую частку грамадскасці прадстаўляюць. Селета ўлады маюць намер падтрымаць 11 праектаў, але пра іх сутнасць нічога не гаворыцца, хаця іх можна лічыць грамадска значнымі. Ужо не кажучы пра тое, што на рэалізацыю будуць выдаткаваны бюджэтныя сродкі.
У Глыбоцкім раёне зафіксаваны рост падлеткавай злачыннасці
Не дапамагае ні ідэалагічнае выхаванне, ні стварэнне вайскова-паірыятычных класаў. Мясцовы РАУС таксама не можа прапанаваць нічога кардынальна новага: толькі прафілактычную акцыю “Падлетак”, якая будзе праводзіцца на наступным тыдні - з 19 па 24 мая.
Ксёндз Анджэй Юхневіч, асуджаны да 13 гадоў калоніі, абскарджвае вырак
Суд звінаваціў пробашча санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.Падчас працэсу святар не прызнаваў свае віны і імкнуўся яе аспрэчыць. Цяпер, як стала вядома выданню katolik.life, ксёндз падаў апеляцыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд.
Жыхароў Віцебшчыны “набліжаюць” да Расіі
Дзяржаўныя СМІ актыўна прапагандуюць імпрэзы, на якія запрашаюць беларусаў, распавядаюць пра мажлівасці адпачынку ў Крыме і ўвогуле ўсяляк падкрэсліваюць, што паездка ў суседнюю краіну - гэта амаль што “як да сябе дадому”. Такім чынам праводзіцца ідэалагічны пасыл пра “еднасць нашых народаў”.
У Оршы можа з’явіцца памятны знак у гонар ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС
Віцебскі аблвыканкам падтрымаў праект мясцовых жыхароў, якія выступілі з такой прапановай, падаўшы заяўку на конкурс грамадскіх ініцыятыў. Іншых падрабязнасцяў пра гэты праект не паведамляецца: ні хто выступіў з ініцыятывай, ні як будзе выглядаць памятны знак, ні дзе яго ўсталююць. Чамусьці гэты конкурс аблвыканкама заўсёды мае патаемныя бакі.